Клецк: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
паводле be-x-old:Клецак
др →‎Гісторыя: вікіфікацыя
Радок 75:
У [[14 стагоддзе|ХIV ст.]] Клецкае княства далучылася да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]<ref name="ehb">[[Валерый Пазднякоў|Пазднякоў В.]] Клецк // {{Крыніцы/ЭГБ|4к}} С. 194.</ref>. Пад [[1398]] згадваецца князь клецкі Ямант Тулунтавіч. У [[1401]] [[Спіс вялікіх князёў літоўскіх|вялікі князь]] [[Вітаўт]] перадаў горада свайму брату [[Жыгімонт Кейстутавіч|Жыгімонту Кейстутавічу]], у [[1404]] — князю Раману Фёдаравічу. У [[1433]] пад Клецкам войскі Жыгімонта Кейстутавіча разбілі прыхільнікаў [[Свідрыгайла Альгердавіч|Свідрыгайлы Альгердавіча]]. Каля [[1492]] вялікі князь [[Казімір Ягелончык|Казімір]] перадаў горада і княства Івану Яраславічу, які пакінуў іх у спадчыну свайму сыну Фёдару.
 
У [[1503]] Клецк спалілі [[крымскія татары]]. У [[1506]]  г. на Беларусь напалі больш за 30000 крымскіх татараў, якіх прывялі Махмат-Гірэй, Біціс-Гірэй і Бурнаш-Салатн. Вялікі князь [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандр]] здолеў сабраць войска. [[5 жніўня]] 1506  г. на рацэ Лань каля Клецка адбылася бітва. Перамога над войскам крымскіх царэвічаў была поўная: 27 тысяч татараў загінулі і патанулі ў рацэ, 3 тысячы трапілі ў палон. Перамога пад Клецкам, на думку гісторыкаў, паклала канец паходам татараў на Беларусь.
 
Вялікі князь [[Аляксандр Ягелончык|Аляксандр]] выдаў Клецку прывілей на адзін [[год|рэгулярны]] кірмаш. У [[1522]]—[[1556]] горада знаходзілася ў валодання вялікай княгіні [[Бона Сфорца|Боны Сфорца]].
Радок 98:
У [[1939]] Клецк увайшоў у [[БССР]], дзе ў [[1940]] стаў цэнтрам раёну. У [[Другая сусветная вайна|Другую сусветную вайну]] з [[26 чэрвеня]] [[1941]] — да [[4 ліпеня]] [[1944]] горада знаходзілася пад нямецкай акупацыяй, [[6 кастрычніка]] [[1941]] нацысты расстралялі каля 4 тысяч [[яўрэі|яўрэяў]]. У [[1953]] савецкія ўлады злачынна ўзарвалі [[Траецкі касцёл, Клецк|Фарны касцёл]].
 
[[29 лістапада]] [[1999]] адбылося афіцыйнае зацверджанне гістарычнага [[герб Клецка|герба Клецка]]<ref>[http://www.kletsk.minsk-region.by/ru/region/gerb Геральдика] на [http://www.kletsk.minsk-region.by Клецкий районный исполнительный комитет]</ref>. [[11 лістапада]] [[2008]] з ініцыятывы мясцовага святара [[Маскоўскі патрыярхат|Маскоўскага патрыярхату]] на помнік архітэктуры [[XVII стагоддзе|XVII ст.]], колішні касцёл дамініканцаў, паставілі пазалочаны [[купал-цыбуліна|купал-цыбуліну]], што з'яўляецца грубым парушэннем дзейнага заканадаўства<ref>Печанко С. [http://nn.by/index.php?c=ar&i=21400 Клецкі бацюшка не паслухаў Мінкульту] // «[[Наша ніва (1991)|Наша Ніва]]», [[10 лістапада]] [[2008]].</ref>. Нягледзячы на звароты грамадскасці ў пракуратуру<ref>[http://www.svaboda.org/content/article/1373285.html Пракуратура падтрымала апазіцыянера] // [[Радыё Свабода]], [[22 студзеня]] [[2009]].</ref>, неўзабаве такія ж купалы паставілі над бакавымі вежамі. [[25 снежня]] [[2008]] у Клецку адбылося ўрачыстае асвячэнне новага касцёла Найсв. Тройцы.
 
<center><gallery caption="Горад на старых здымках" widths=150 heights=150 perrow="4">