Аршанскае ўзвышша: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: zh:奧爾沙高地
Няма тлумачэння праўкі
Радок 3:
Узвышша працягнулася з захаду на ўсход больш чым на 120 км, з поўначы на поўдзень ад 10 да 40, месцамі да 60 км, плошча каля 2,5 тыс. км². Мяжуе на поўначы з [[Верхнебярэзінская нізіна|Верхнебярэзінскай нізінай]], [[Чашніцкая раўніна|Чашніцкай раўнінай]] і [[Лучоская нізіна|Лучоскай нізінай]], на поўдні — з [[Горацка-Мсціслаўскае ўзвышша|Горацка-Мсціслаўскім узвышшам]] і [[Аршанска-Магілёўская раўніна|Аршанска-Магілёўскай]] і [[Цэнтральнабярэзінская раўніна|Цэнтральнабярэзінскай]] раўнінамі, на захадзе — з [[Мінскае ўзвышша|Мінскім узвышшам]].
 
У геаструктурных адносінах прымеркавана да Аршанскай упадзіны. У будове ўзвышша пераважаюць ледавіковыя адклады трох-чатырох зледзяненняў, міжледавіковыя адклады менш развіты. Магутнасць тоўшчы антрапагенавай сістэмы 60—80 м, на лакальных падняццях ложа яна памяншаецца да 18 м, у ледавіковых лагчынах павялічваецца да 200 м. Карысныя выкапні: дэвонскія даламіты і даламітызаваныя вапнякі, антрапагенавыя цагляна-чарапічныя і керамічныя гліны, пясчана-жвіровы матэрыял, [[торф]]. Вялікія запасы прэсных і мінеральных водаў у Аршанскім гідрагеалагічным басейне, які ахоплівае ўсе гарызонты асадкавага чахла і частку крышталічнага фукдамента.
Аршанскае ўзвышша прыўзнята над прылеглымі нізінамі і раўнінамі на 100 м; [[вышыня над узроўнем мора]] да 255 м. Найвышэйшы пункт - 263 м. Сфарміравалася яно на працягу не меней трох зледзяненняў, а ў паўночнай частцы прыкметны ўплыў апошняга паазерскага зледзянення. Паверхня ўзвышша пласкахвалістая, значна перасечана на поўначы, дзе добра выяўлены канцавыя грады і ўзгоркі, якія ўтвараюць слабапакатую дугу. Астатняя частка ўзвышша спадзістахвалістая або згладжаная градава-ўзгорыстая, пакрыта лёсападобнымі адкладамі таўшчынёй да 2-7 м. Пашыраны невялікія забалочаныя сподкападобныя паніжэнні і яры на прыдалінных участках. Адметная прыкмета ўзвышша — скразныя [[даліна|даліны]], утвораныя расталымі ледавіковымі водамі. Карысныя выкапні: даламітызаваныя вапнякі, керамічная сыравіна, пясчана-жвіровы матэрыял, падземныя, у тым ліку мінеральныя, воды, [[торф]].
 
Аршанскае ўзвышша прыўзнята над прылеглымі нізінамі і раўнінамі на 100 м; [[вышыня над узроўнем мора]] да 255 м. Найвышэйшы пункт - 263 м. Сфарміравалася яно на працягу не меней трох зледзяненняў, а ў паўночнай частцы прыкметны ўплыў апошняга паазерскага зледзянення. У рэльефе вылучаюцца 2 няроўныя часткі. Меншая, паўночна-ўсходняя, характарызуецца градава-ўзгорыстым канцова-марэнным і камавым рэльефам Аршанскага стадыяла паазерскага зледзянення. Утварае выгнутую на поўдзень дугу, вышыня асобных узгоркаў 10—-12 м, паміж імі шматлікія лагчыны сцёку талых ледавіковых водаў, тэрмакарставыя западзіны. Рэльеф асноўнай часткі Аршанскага ўзвышша (лёдападзельнага масіву Ашмянскага стадыяла перадапошняга зледзянення) узгорыста-ўвалісты і спадзіста-хвалісты, перапрацаваны дэнудацыяй, з перарывістым покрывам лёсападобных парод магутнасцю 0,5—7 м. Месцамі да схілаў прымыкаюць флювіякамы, камавыя масівы і озы. На водападзелах суфазійныя западзіны (да 2 м), у прырэчных частках, асабліва на правабярэжжы Дняпра, глыбокія лагчыны і разгалінаваныя яры да 15—20 м глыбіні. У Мацвеевым Рове (каля г.п. [[Копысь]]) агаленне адкладаў александрыйскага міжледавікоўя. Адметная рыса Аршанскага ўзвышша — скразныя даліны, найбольш выразная паміж вярхоўямі рэк Друць і Усвейка.
 
Тэмпература студзеня -7,8 °С, ліпеня 18 °С, ападкаў 630 мм за год.
 
Па ўзвышшы праходзіць частка водападзелу паміж басейнамі Балтыйскага і Чорнага мораў, тут пачынаюцца рэкі [[Усвейка]] і Абалянка (басейн Заходняй Дзвіны); Бобр, Друць і Адроў (басейн Дняпра). Ёсць невялікія зарослыя азёры ў западзінах.
 
Глебы дзярнова-падзолістыя сугліністыя, радзей супясчаныя на лёсападобных пародах, у паніжэннях — тарфяна-балотныя нізінныя, у далінах — поймавыя дзярнова-балотныя.
 
Па ўзвышшы праходзіць частка [[водападзел]]у паміж басейнамі рэк [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Чорнае мора|Чорнага]] мораў. Да басейна [[Заходняя Дзвіна|Заходняй Дзвіны]] належаць [[рака Усвейка]] з прытокамі, да басейна [[Дняпро|Дняпра]] — [[Адроў]], [[Друць]], [[рака Бобр|Бобр]]. Пад ворывам больш за 45% тэрыторыі. Лясістасць 21 % (пераважаюць [[ельнікі]], [[хваёвыя лясы|суборы]], [[драбналістыя лясы]]).
 
== Літаратура ==
{{зноскі}}
* Геаграфія Беларусі: Энцыкл. даведнік. - Мн.: БелЭн, 1992. - С. 44.
* Камароўскі М. Аршанскае ўзвышша // БЭ ў 18 т. Т. 1. Мн., 1996. С. 536-537.
 
{{Рэльеф Беларусі}}