Сядзіба Чаховічаў вядома па інвентарам [[1697]], [[1742]] і [[1776]] гг. Пасля смерці [[Віктар Чаховіч|Віктара Чаховіча]] сядзіба перайшла яго сыну [[Казімір Чаховіч|Казіміру]] (пам. у [[1834]] г). Пасля смерці ўдавы Казіміра сядзіба была прададзена з малатка Фердынанду Рушчыцу (1786-1848) [[герб Ліс|герба Ліс]], адвакату, жанатаму на Ганне з Чаховічаў. Потым сядзібай валодалі яго сын Эдвард Фердынанд, жанаты на Альвіне Мюнх, унук Фердынанд, вядомы мастак, графік, тэатральны дэкаратар і педагог, які нарадзіўся ў сядзібе ў [[1870]] г. і рэгулярна прыязджаў сюды будучы студэнтам [[Пецярбургская акадэмія мастацтваў|Пецярбургскай акадэміі мастацтваў]], прафесарам Школы выяўленчых мастацтваў у Варшаве, [[Кракаўская акадэмія мастацтваў|Кракаўскай акадэміі мастацтваў]], кафедры жывапісу [[Віленскі ўніверсітэт|Віленскага ўніверсітэта]]. Тут жылі яго сёстры Вольга і Ганна. У сядзібе прайшлі і апошнія чатыры гады яго жыцця, поўныя працы і натхнення. Пейзажы Багданава былі ўвекавечаны на палотнах «[[Зямля, карціна Фердынанда Рушчыца|Зямля]]», «Млын», «У свет», «Эмігранты», «Вясна», «Зімняя казка», «Млын ноччу».
Сядзіба займала жывапісна перасечаннуюперасечаную тэрыторыю каля [[вёска Багданаў, Валожынскі раён|вёскі]]. Цэнтральная уязная алея працягласцю 240 м вяла да сядзібнага дома на ўзвышэнні. Гэта быў просты стары дом з лістоўніцы, пабудаваны каля 1690 г. У канцы [[XVIII ст.]] Казімір Чаховіч пачаў перабудову старой сядзібы ў формах класіцызмакласіцызму. Побач ён пабудаваў новы мураваны двухпавярховы будынак з порцікам на двух калонах. У 1912 г. Фердынандам Рушчыцам была прыбудавана з паўночнага боку веранда, дах якой абапіраўся на шэсць філяраў. У адрозненні ад старога новы дом называўся "мурам", "скарбцам" і стаў новым кампазіцыйным цэнтрам. На партэры, акрамя таго, былі два складскія памяшканні (тыпу скляпоў), пабудаваныя з буйных валуноў і бута. Па часу заснавання і кампазіцыйна яны былі звязаны з старым сядзібным домам. Адначасова вялася рэканструкцыя рэгулярных паркавых закладанняў з шпалерамі ў пейзажным стылі.Новы мураваны дом быў халодным. Зімой, каб пазбегнуць вільгаці, час ад часу палілі ў галандках. У кабінетах, залах (зялёнай і жоўтай), сталовай размяшчаліся мастацкія зборы, мастацкая майстэрня, бібліятэка, архіў і другія фамільныя каштоўнасці, таму дом называўся скарбцам. Будынак натхніў мастака на карціну "Пустка" (1901). Жылым быў цёплы стары дом XVII ст. Летам, асабліва ў час кунікулканікул, ён перапаўняўся гасцямі, сваякамі, вучнямі мастака. Многія наведвальніка размяшчаліся ў новым доме - "муры". У доме меліся кафляныя печы, каміны, люстры, мэбля першай паловы ХІХ ст. Асаблівую каштоўнасць прадстаўлялі сямейныя партрэты [[Род Рушчыцаў|Рушчыцаў]], [[Род Чаховічаў|Чаховічаў]], [[Род Мунхаў|Мунхаў]], [[Спіс карцін Фердынанда Рушчыца|карціны Фердынанда Рушчыца]] і яго вучняў (за 1904-1907 гг.) Мелася таксама скульптура. У бібліятэцы налічвалася каля пяці тысяч тамоў, сярод іх старажытныя выданні на пергаменце XVI ст., кнігі на [[лацінская мова|лацінскай]], [[Французская мова|французскай]], [[Нямецкая мова|нямецкай]], [[Польская мова|польскай]] і іншых мовах, у асноўным па праву, гісторыі і літаратуры. Кнігі з'яўляліся зборам [[Юзаф Карчэўскі|Юзафа Карчэўскага]]. У кніжным зборы Фердынанда Рушчыца пераважвалі выданні па культуры і гісторыі мастацтва. Сярод іх былі кнігі, атрыманыя мастаком у якасці ўзнагароды за вучобу ў мінскай гімназіі. Матэрыялы ўключалі архівы Ю. Карчэўскага, Чаховічаў, Рушчыцаў і вялікую карэспандэнцыю Фердынанда Рушчыца.
<center><gallery caption="Інтэр'еры" widths=180 heights=200>
</gallery></center>
У афармленні параднай часткі парка, уязной алеі выкарыстана бяроза. З двух бакоў алеі размяшчаліся баскеты з садамі (цяпер тэрыторыя забудавана).Перпендыкулярна к заезду перад парадным дваром уздоўж садоў стаяць два вялікіх гаспадарчых будынка (служаць кароўнікамі). З старых будынкаў сядзібы захаваўся толькі свіран і фундамент былой сыраварні.Другі, заходні заезд у сядзібу аформлены кляновай алеяй, а перад сядзібным домам - ядлоўцам. Акцэнтам перспектывы па шляху абодзвюхабедзвюх алей быў невялікі [[касцёл Святога Міхаіла, Багданаў|касцёл Святога Міхаіла]] з прыгожай чатырохграннай шатровай вежай на асноўным аб'ёме і гонтавым дахам, пабудаваны ў 1894 г. у формах народнага драўлянага мастацтва на краю сядзібы. Прадстаўленне аб ім дае фотаздымак 1927 г. На яго месцы раней стаяў касцёл, пабудаваны ў [[1690]] г. [[Пётр Пац|Пятром Пацам]], уладальнікам багданаўскага двара.
[[File:Bohdanow 04.jpg|thumb|Уезд у парк, пачатак XX ст.]]
Пейзажны парк плошчай каля 4 га размяшчаўся вакол дома і ўздоўж ручая, прыток [[рака Альшанка|Альшанкі]]. Быў , меў штучны вадаём з востравам, на якім мастак нярэдка бываў з мальбертам, і высокай якасці дрэвастой, размешчаны ў выглядзе невялікіх груп і адзіночных дрэў на перасечаных [[тэраса]]х ручая.
|