Старажытнагрэчаская літаратура: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 35:
 
== Беларускія пераклады ==
Літаратура Старажытнай Грэцыі на Беларусі  — своеасаблівая школа мастацкай творчасці і філасофска-эстэтычнай адукацыі. Яе дасягненні выкарыстоўвалі ў сваёй дзейнасці выдатныя прадстаўнікі старажытнай беларускай літаратуры [[Клімент Смаляціч]] і [[Кірыла Тураўскі]]. Паэтычныя прыёмы гераічнага эпасу адраджаліся ў творчасці [[Ф. Скарына|Ф. Скарыны]] і [[М. Гусоўскі|М. Гусоўскага]]. С. Кашуцкі і [[С. Будны]] натавалі [[Гамер]]а, [[Платон]]а, Арыстоцеля. На традыцыі платонаўскага дыялога апіраўся [[А. Волан]]. Да вобразаў і сюжэтаў грэчаскай міфалогіі і літаратуры звяртаўся [[Сімяон Полацкі]], а ў 19 ст.  — [[Я. Чачот]], [[Я. Баршчэўскі]], [[В. Дунін-Марцінкевіч]]. Класічную спадчыну грэкаў арганічна ўспрымаў [[М. Багдановіч]]. У лік ранніх помнікаў свецкай перакладной літаратуры на Беларусі ўваходзілі гістарычны раман «Александрыя» і «Аповесць пра Трою».
 
3 грэчаскай мовы перакладалі [[Б. Тарашкевіч]] (урыўкі з [[«Іліяда»|«Іліяды»]] [[Гамер]]а), [[Ю. Дрэйзін]] (урыўкі з [[«Іліяда»|«Іліяды»]], «Антыгона» [[Сафокл]]а), «Бакханкі» [[Эўрыпід]]а), [[Л. Баршчэўскі]] («Прыкуты Праметэй» [[Эсхіл]]а, «Эдып-цар» [[Сафокл]]а, «Медэя» [[Эўрыпід]]а, «Жабы» [[Арыстафан]]а), [[А. Клышка]] (урыўкі з [[«Адысея»|«Адысеі»]] [[Гамер]]а, «[[Дафніс і Хлоя]]» [[Лонг]]а).
 
== Крыніцы ==