Шчодры вечар: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Святы using HotCat
Радок 26:
Прыкмячалі, якое надвор'е вечарам: калі неба яснае і шмат зорак, то будзе ўраджай на грыбы; калі ідзе снег і мяцеліца, то будуць раі (Магілёўская губерня)<ref>''Дембовецкий А. С.'' Опыт описания Могилёвской губернии. — Могилёв-на-Днепре, 1882</ref>.
 
Шчадравалі пад вокнамі і ў хатах, дзе славілі гаспадароў. Вадзілі «казу» («кабылку», «вала», «тура», «мядзведзя», «жорава») і спявалі песні, галоўнай з якіх з'яўлялася «Го-го-го, каза». Шчадроўныя песні адрозніваліся ад калядных у асноўным рэфрэнам. Хадзілі па хатах і са Шчодрай — прыбранай дзяўчынай. Адзін з нешматлікіх дзён у народным календары, што амаль не зведаў хрысціянскага ўплыву, захаваў дамінуючы язычніцкі змест. Культ вады, ахвяраванне гуся, пераднавагодняя куцця, варажба, Шчодра, ваджэнне «казы» — вось складаючыя язычніцкага святкавання<ref>''Лозка А.'' Беларускі народны каляндар. — Мінск: Полымя, 2002. — С. 46.</ref>.
 
У маскоўскім Стаглаве ўпамінаюцца як «бясоўскія ігрышчы» тры калядныя куцці (глава 92): «Еш,е ж и пьянствомъ подобне же сему творять во днЬхь и въ навечерии Рождества Христова, и въ навечерии Василия Великаго, и въ навечерии Богоявления»<ref>Сказания русского народа, собранные Иваном Петровичем Сахаровым — СПб., 1895.</ref>.