Чэхі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 71:
*Новы эканамічны ўздым, які прыцягваў у гарады выхадцаў з сельскай мясцовасці, што традыцыйна карысталіся чэшскай мовай
 
Значную ролю ў нацыянальным адраджэнні адыгралі [[ЁсэфІозеф Даброўскі]], [[ЁсэфІозеф Юнгман]], [[Антанін Леапольд Дворжак]], [[Францішак Палацкі]] і інш., якія пачалі перагляд чэшскай [[літаратурная мова|літаратурнай мовы]], набліжэнне яе да народнай, стварылі працы па гісторыі мовы, [[літаратура|літаратуры]] і ўсяго чэшскага народа, заснавалі сучасную нацыянальную [[музыка|музычную]] культуру. Многія з чэшскіх нацыянальных дзеячоў арыентаваліся на [[панславізм]], падтрымлівалі цесныя адносіны з выбітнымі асобамі са [[Славакія|Славакіі]], з [[Расійская імперыя|Расіі]], [[Сербія|Сербіі]] і [[Харватыя|Харватыі]]. Але большасць панславістаў працягвалі арыентавацца на [[Род Габсбургаў|дынастыю Габсбургаў]].
 
У [[1804]] г. была абвешчана [[Аўстрыйская імперыя]], якая ў [[1867]] г. трансфармавалася ў [[Аўстра-Венгрыя|Аўстра-Венгрыю]]. Чэхі падобна венграм жадалі атрымаць для сваёй краіны асобны статус. У другой палове XIX ст. Чэхія з'яўлялася адным з найбольш паспяхова эканамічна развітых цэнтраў імперыі. Большая частка мясцовых прадпрымальнікаў падтрымлівала задуму наяўнасці аўтаноміі, а разам з ёю - чэшскі нацыяналізм. Адным з яго паслядоўных лідараў стаў прафесар [[Томаш Масарык]].