Васіль Зуёнак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 4:
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Барысаўскае педвучылішча (1954), потым аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта [[БДУ]]. Працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Мінск), у 1960—1966 г. — у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972—1978). У 1966—1972 г. — намеснік галоўнага рэдактара, у 1978—1982 г. — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Член [[Саюз пісьменнікаў БССР|Саюза пісьменнікаў БССР]] (з 1966). У 1982—1989 г. — сакратар, у 1989—1990 г. — першы сакратар, у 1990-1998 — старшыня праўлення [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]]. Кандыдат філалагічных навук.
 
Дэбютаваў падчас вучобы ў Барысаўскім педвучылішчы ў барысаўскай раённай газеце, у рэспубліканскім друку ў 1954 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Крэсіва» (1960, лірыка), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Час вяртання» (1981), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам'е» (1984), «Жніўны дзень: Выбранае» (1985), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995), зборніка гумарыстычных вершаў «Качан на п'едэстале» (1973), кнігікніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983) і лірычнай прозы “Паміж небам і зямлёю” (2009).
 
Пачынаючы ад зборніка паэзіі для дзяцей «Вясёлы калаўрот» (1965), творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі В. Зуёнка — зборнікі паэзіі «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987), «Бадзірог», «Па ельнічку, па бярэзнічку…». Таксама В. Зуёнак аўтар кніг нарысаў і замалёвак «Любіць прыроду — любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963), кнігі лірычнай прозы “Паміж небам і зямлёю” (2009), шматлікіх зборнікаў паэзіі для дзяцей.
 
В. Зуёнак працуе і ў ліра-эпічным жанры, аўтар паэмаў «Сяліба» (1974), «Прыцягненне» (1979), «Маўчанне травы» (1982), «Лукам'е» (1984), «Падарожжа вакол двара» (1992).