Ума Турман: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Ума Каруна Турман''' (анг.: Uma Karuna Thurman; нар. 29 красавіка 1970 года, Бостан) — амерыканск...'
(Няма розніцы)

Версія ад 18:50, 30 снежня 2012

Ума Каруна Турман (анг.: Uma Karuna Thurman; нар. 29 красавіка 1970 года, Бостан) — амерыканская актрыса.

Біяграфія

Нарадзілася ў сям'і прафесара Калумбійскага універсітэта, спецыяліста па ўсходніх рэлігіях Роберта Турмана, а яе маці Нена (у дзявоцтве фон Шлеебругэ), шведская мадэль, цяпер псіхатэрапеўт па прафесіі, некалі нядоўгі час была замужам за Цімаці Ліры. Бацька Нены - немец, а маці - шведка.

Уму назвалі ў гонар індуісцкай багіні. Акрамя таго, з санскрыту імя актрысы перакладаецца як "не пакутаваць".

Прыехаўшы ў Нью-Ёрк, Ума працавала пасудамыйкай і спрабавала прабіцца ў фотамадэлі. Па-сапраўднаму яе заўважылі толькі пасля эпізадычнай ролі ў фантастычным фільме Тэры Гільяма «Прыгоды барона Мюнхгаўзена».

Вядомасць прыйшла да яе пасля фільма «Генры і Джун», дзе яна сыграла жонку пісьменніка Генры Мілера.

7 лютага 2006 Ума Турман ўзнагароджана французскім Ордэнам мастацтваў і літаратуры.