Тлемсен: Розніца паміж версіямі

горад у Алжыры
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Тлемсен''' (араб. تلمسان, лац. Pomaria) — горад на паўночным захадзе Алжыра, сталіца аднайме...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:43, 30 снежня 2012

Тлемсен (араб. تلمسان, лац. Pomaria) — горад на паўночным захадзе Алжыра, сталіца аднайменнага вілаета. Горад мае старажытную гісторыю, і яго называюць «жамчужынай Магрыба». Горад размешчаны ў глыбіні Алжыра, на некаторым аддаленні ад мора, і акружаны вінаграднікамі і аліўкавыя садамі. Ён знакаміты гарбарнай і тэкстыльнай прамысловасцю, а таксама вытворчасцю дываноў. Тлемсен з'яўляецца таксама турыстычным аб'ектам, дзякуючы помнікам берберскай, арабскай, турэцкай і французскай каланіяльнай культур.