Арчыбалд Хіл: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
арфаграфія
Радок 28:
Англійскі фізіёлаг Арчыбалд Хіл нарадзіўся 26 верасня 1886 года ў Брысталі ў сям'і гандляра лесаматэрыяламі. Дзяцей выхоўвала маці. Да 7 гадоў Арчыбальд вучыўся дома з маці, потым, калі сям'я пераехала ў Вестан-супер-Марэ, ён пайшоў у невялікую падрыхтоўчую школу.
 
У 1899 годзе Хіл быў прыняты ў каледж Блюндэла, дзе праявіў здольнасці даў матэматыцы.У 1905 годзе пачаў навучанне ў Трыніці-каледжы ў Кембрыджскім універсітэце, вывучаючы матэматыку. Ён быў здольным студэнтам і скончыў курс навучання на год раней. Яго кіраўнік, фізіёлаг М. Флетчар, прапанаваў Хілу заняцца фізіялогіяй, што, па яго меркаванні, больш адпавядала інтэлектуальным здольнасцям будучага навукоўца. СаветыПарады настаўніка былі прынятыя. У 1909 годзе, завяршыўшы адукацыю, выдатна здаўшы экзамены, Хіл працягвае паглыбляць свае веды па хіміі і фізіцы.
 
У гэтым жа годзе Хіл як малады вучоны пачаў працаваць у фізіялагічнай лабараторыі ў Кембрыджы, працягваючы даследаванне Флетчара і Гопкінса адносна вывучэння фізіялагічных асаблівасцяў цягліц жабы. З дапамогай тэрмапары Арчыбальд Хіл устанавіў, што «механізм цягліцавага скарачэння звязаны з працэсам пераўтварэння энергіі хімічных рэакцый у электрычную энергію высокага патэнцыялу».
Радок 34:
У 1914 годзе яго даследаванне былі сканцэнтраваны на вымярэнні [[цяпло|цяпла]], якое вылучаецца падчас цягліцавых скарачэнняў і механічнай працы, а таксама на высвятленні ўзаемасувязі атрыманых дадзеных з біяхімічнымі аспектамі мышачнай актыўнасці.
 
У 1922 годзе Хіл атрымаў Нобелеўскую прэмію ў галіне фізіялогіі і медыцыны «за адкрыцці ў галіне теплообразованияцеплаўтварэння ў цягліцах». Ён падзяліў прэмію з [[Ота Меергоф|Ота Меергофам]]. У сваім дакладзе ў рангу лаўрэата Нобелеўскай прэміі Хіл звярнуў увагу аўдыторыі на дзіўную складанасць праблем фізіялогіі цягліц і адзначыў неабходнасць правядзення далейшых эксперыментаў, якія б ахоплівалі ўсе аспекты статыкі, дынамікі і тэрмадынамікі, а таксама падкрэсліў важнасць стварэння і выкарыстанне новых лабараторных інструментаў. З-за абвастрэння палітычнай сітуацыі ў Германіі Хіл як праціўнік палітыкі [[нацызм|нацыстаў]] выступіў з абвінавачваннем ўрада [[Гітлер]]а ў пераследзе яўрэяў і навукоўцаў.
 
Хіл быў членам звыш 40 навуковых таварыстваў, атрымаў ганаровыя ступені ад 17 універсітэтаў, узнагароджаны ордэнамі, медалямі і прэміямі шматлікіх навуковых устаноў. Арчыбальд Хіл памёр 3 чэрвеня 1977 г. ад ускладненняў з прычыны віруснай інфекцыі.
 
== Літаратура ==