Васіль Шчэцька: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
кіх, та
 
арфаграфія
Радок 4:
Нарадзіўся у сялянскай шматдзетнай сям'і. Адукацыю пачаў у сямікласнай польскай школе ў сваёй вёсцы, потым працягваў яе ў савецкай беларускай школе, а 7-ы клас закончыў у беларускай школе падчас нямецкай акупацыі. Потым вучыўся ў медыцынскай школе ў Баранавічах, належаў да Саюза беларускай моладзі (СБМ). У 1944 выехаў у Германію, належаў да Працоўнай групы СБМ, потым знаходзіўся ў дывізіі «Беларусь». У [[1945]] паступіў у Беларускую гімназію, і ў [[1947]] здаў матуральны экзамен у [[Міхельсдорф]]е. У [[1948]] г. разам з «Дванаццаткай» выехаў у Вялікабрытанію, дзе да [[1949]] працаваў у шахцёрскім пасёлку ў Ковентры<ref>Запруднік, Я. Дванаццатка... — С. 68.</ref> і разам з сябрамі выдаваў часопіс «Наперад». З 12 сакавіка 1948 быў членам Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі (ЗБВБ), а таксама членам Згуртавання беларусаў Канады (ЗБК) з 1949. Браў удзел у дзейнасці Беларускага хрысціянскага акадэмічнага аб'яднання «Жыцьцё» (БХАА «Жыцьцё»).
 
У [[1950]] — [[1955]] вучыўся у Лювенскім універсітэце на факультэце палітычных і сацыяльных навук. [[10 ліпеня]] [[1956]] эмігрыраваўэміграваў у [[ЗША]]. Пасля некалькіх часовых пасад, у [[1959]] пачаў працаваць у бібліятэцы Калумбійскага ўніверсітэта у Нью-Ёрку, адкуль у [[1988]] выйшаў на пенсію. Увесь час прыймаўпрымаў удзел у жыцці і дзейнасці беларускіх арганізацый у ЗША, як грамадскіх, так і царкоўных.
 
З 14 лістапада 1965 сакратар царкоўнай рады парафіі св. Кірылы Тураўскага (Бруклін). У той жа год разам з К. Мерляком і папалечнікаміпаплечнікамі заснаваў Беларуска-амерыканскае аб'яднанне ў Нью-Ёрку, а ў 1968 — прыход св. Кірылы Тураўскага ў Рычманд-Гіле.
 
На X Кангрэсе беларусаў Амерыкі (15 кастрычніка 1982) абраны прадстаўніком БККА ў штаце Нью-Ёрк.