Таццяна Іванаўна Пельтцэр: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Таццяна Іванаўна ПЕЛЬТЦЭР''' ({{ДН|6|6|1904}}, Масква — {{ДС|16|7|1992}}), расійская актрыса. Народн...'
(Няма розніцы)

Версія ад 11:53, 3 студзеня 2013

Таццяна Іванаўна ПЕЛЬТЦЭР (6 чэрвеня 1904, Масква16 ліпеня 1992), расійская актрыса. Народная артыстка СССР (1972).

На сцэне з 1920. 3 1925 працавала ў мажоўскіх тэатрах імя Массавета, з 1940 Мініяцюр, з 1947 Сатыры, з 1977 ў тэатры «Ленком».

Творчасці ўласціва вострая камедыйнасць з надзвычайнай дакладнасцю сцэничнага малюнка, схільнасць да буйнаакрэсленага характару; выкарыстанне гратэскавых прыёмаў спалучалася ў актрысы з псіхалагичнай дакладнасцю, шчырасцю і душэўнасцю выканання. Сярод роляў: Каурава («Снеданне ў прадвадзіцеля» І. Тургенева), Манефа, Кукушкіна («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Даходнае месца» ААстроўскага), нянька Гінес («Дом, дзе разбіваюцца сэрцы» Б. Шоу), Марселіна («Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ), Матухна Кураж («Матухна Кураж і яе дзеці» Б. Брэхта) і інш. Здымалася ў кіно: «Вяселле з пасагам», «Салдат Іван Броўкін», «Вам і не снілася», «Каранцін», «Формула кахання».

Дзяржаўная прэмія СССР (1951).