Розніца паміж версіямі "Інстытут беларускай культуры"

няма тлумачэння праўкі
др (clean up, replaced: вайсков → ваенн, (1925)| → , 1925|, краю → края, Плошча Свабоды, Мінскі → Плошча Свабоды, Мінск using AWB)
[[Выява:Źviazda - pastanova (1928).jpg|450px|thumb|]]
'''Інстытут беларускай культуры''', скароч. '''Інбелкульт''' або '''ІБК''' — вышэйшая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, першая ў гісторыі [[Беларусь|Беларусі]]. Інстытут быў заснаваны [[30 студзеня]] [[1922]] у [[Горад Мінск|Мінску]] на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, і існаваў да [[1928]], калі быў ператвораны ў [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі|Беларускую акадэмію навук]].
 
== Заснаванне ==
У чэрвені 1921 пры НКА ствараецца Акадэмічны цэнтр. Адной з задач, пастаўленых перад ім, было кіраўніцтва ўстановамі, якія маюць за мэту навуковую работу, запрашэнне ў Беларусь і падрыхтоўка ўласных навуковых сіл<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 535. Арк. 4; Петрыкаў, П. Ц. Інстытут беларускай культуры — 70 гадоў / П. Ц. Петрыкаў // Весці АН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 1992. — № 5 — 6. — С. 54.</ref>.
 
На працягу 1921 г. у структуры Акадэмічнага цэнтра НКА БССР існавала 17 устаноў. Пад адзінаццатым нумарам у справаздачы пазначаны Інстытут беларускай культуры<ref>Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей — НАРБ). Ф. 42. Воп. 1. Спр. 519. Арк. 40; Петрыкаў, П. Ц. Інстытут беларускай культуры — 70 гадоў / П. Ц. Петрыкаў // Весці АН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 1992. — № 5 — 6. — С. 54.</ref>.
 
Інстытут беларускай культуры (далей — ІБК)... пачаў сваё існаванне на пачатку 1922 г. замяніўшы сабой Навукова-тэрміналагічную камісію<ref>Белорусская Советская Социалистическая Республика: [История, география, экономика, культура / Предисл. И. А. Адамовича]. — Мн.: Изд. СНК БССР, 1927. — VII, 528 с. — С. 422.</ref>. У. М. Ігнатоўскі адзначаў, што у канцы 1921 ІБК пачаў фактычнае існаванне, фармальна ІБК замацоўваецца ў пачатку 1922<ref>Ігнатоўскі У. Старонка з гісторыі культурнага будаўніцтва ў БССР // Бальшавік Беларусі. — 1928. — № 12. — С. 11 — 12.</ref>. Вучоны сакратар М. М. Гуткоўскі ў кастрычніку 1921 адносіў да навуковых устаноў, адначасова з НТК, Інстытут беларускай і яўрэйскай культуры<ref>Академический центр Наркомпроса ССРБ // Вестник Наркомпроса ССРБ. — 1921. — № 2. — С. 19.</ref>.
 
У распрацоўцы першага статута ІБК удзельнічалі [[Уладзімір Іванавіч Пічэта|У. І. Пічэта]], [[Яўхім Фёдаравіч Карскі|Я. Ф. Карскі]], [[Зміцер Жылуновіч|З. Х. Жылуновіч]] (Цішка Гартны), [[Язэп Дыла|Я. Л. Дыла]]. Старшыні: [[Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч|С. М. Некрашэвіч]] (1922—1924), [[Усевалад Макаравіч Ігнатоўскі|У. М. Ігнатоўскі]] (1924—1926, з 1927 прэзідэнт).
 
Інбелкультам выдаваліся «Запіскі аддзела гуманітарных навук», «Запіскі аддзела прыроды і народнай гаспадаркі»; выйшлі 24 выпускі «Беларускай навуковай тэрміналогіі» (1922—1930), «Працы Першай Усебеларускай глебазнаўчай канферэнцыі, 16 — 17 красавіка 1924 г.» (1926), «Працы першага з'езду даследчыкаў беларускай археалогіі і археаграфіі, 17 — 18 студзеня 1926 г.» (кніга 1, 1926), «Працы Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі»(1927).
 
{{зноскі}}
 
== Гл. таксама ==