Аперацыйная сістэма: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
Mprach (размовы | уклад)
Радок 78:
Кожны камп'ютар, які атрымлівае нейкія запыты ад чалавека, павінен мець [[інтэрфейс карыстальніка]], які дазваляе чалавеку ўзаемадзейнічаць з камп'ютарам. У той час як такія прылады, як [[клавіятура]], [[мыш]] і [[сенсарны экран]], складаюць апаратную частку гэтай задачы, карыстальніцкі інтэрфейс складае праграмную яго частку.
 
Дзвюма самымі распаўсюджанымі формамі інтэрфейсу карыстальніка гістарычна з'яўляюцца інтэрфейс загаднагакаманднага радка, дзе загадыкаманды камп'ютару трэба набіраць радок за радком, і графічны інтэрфейс карыстальніка, дзе прысутнічае візуальнае асяроддзе (часцей за ўсё з выглядзе вокнаў, кнопак і значкоў).
 
==== Графічны інтэрфейс карыстальніка ====
Радок 84:
{{main|Графічны інтэрфейс карыстальніка}}
 
Большасць сучасных камп'ютарных сістэм падтрымліваюць графічны інтэрфэйс карыстальніка ({{lang-en|GUI}}, ад ''Graphical User Interface''), і звычайна ўключаюць яго. У некаторых аперацыйных сістэмах, такіх як Microsoft Windows і Mac OS, GUI убудаваны ў ядро. Іншыя аперацыйныя сістэмы маюць модульную канструкцыю, аддзяляючы графічную падсістэму ад ядра АС. GNU/Linux, BSD і Mac OS X пабудаваны менавіта такім чынам.
 
Многія аперацыйныя сістэмы дазваляюць карыстальніку ўсталявацьўсталёўваць або ствараць любы карыстальніцкі інтэрфейс у адпаведнасці з іх пажаданнямі. [[X Window System]] у спалучэнні з [[GNOME]] ці [[KDE]] звычайна сустракаюцца на большасці Unix і Unix-падобных (BSD, GNU/Linux, Solaris) сістэм. Шэраг замен абалонкі Windows, якія прапануюць альтэрнатывы ўбудаванай абалонцы, былі выпушчаны, але ўбудаваная абалонка не можа быць аддзелена ад Windows. Існуюць шматлікія варыянты графічнага інтэрфейсу для Unix і Unix-падобных АС, большасць іх – вытворныя ад X11 (X Window System).
 
Графічныя інтэрфейсы карыстальніка змянюцца з цягам часу. Напрыклад, Windows змяняла свой карыстальніцкі інтэрфейс амаль кожны раз, калі выходзіла новая версія АС, а графічны інтэрфейс Mac OS рэзка змяніўся са з'яўленнем Mac OS X у 1999 годзе.