Тоба: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 33:
 
Сфарміравалася на месцы [[Вядомыя вывяржэнні вулкану Тоба|катастрафічнага вулканічнага вывяржэння]], якое адбылося 73±4 тыс. гадоў таму. Займае плошчу 1103 км² (каля 100 км у даўжыню і 30 км у шырыню). Найбольшая глыбіня - 529 м. Плошча вадазбору - 3440 км². На возеры размешчаны [[востраў Самасір]]. З Тоба выцякае [[рака]] Асахан.
 
==Культура==
[[бераг|Узбярэжжа]] возера Тоба былі асвоены чалавекам сучаснага тыпу каля 45 тыс. гадоў таму, хаця маглі мецца ранейшыя пасяленні да [[вулкан]]ічнага вывяржэння. У наш час наваколлі возера насяляе субэтнічная група [[батакі|батакаў]], якая спавядае [[хрысціянства]]. Згодна паданню, усе батакі паходзяць з гары Букіт-Пусук на заходняй ускраіне Тобы.
 
Вакол Тобы і на [[востраў Самасір|востраве Самасір]] захаваліся традыцыйныя драўляныя хаціны батакаў з вагнутымі [[дах]]амі і ўпрыгожанымі рэззю франтонамі. У мінулым [[вёска|вёскі]] ў раёне возера былі акружаныя ровам і зараснікамі [[бамбук]]а. Свабодным заставаўся толькі адзін уезд, які маглі ў любы момант перакрыць. Абарончая планіроўка [[вуліца|вуліц]] заўважна і ў нашы дні.
 
==Эканоміка==
Возера Тоба адно з самых прывабных месцаў для [[турызм|турыстаў]], якія прыязджаюць у [[Інданезія|Інданезію]]. Мясцовыя жыхары займаюцца [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркай]], вырошчваюць на ўрадлівых землях [[рыс]] і [[гародніна|гародніну]]. На востраве Самасір існуе буйная ферма па гадоўлі [[рыбы]].
 
==Спасылкі==
*[http://www.ilec.or.jp/database/asi/asi-10.html DANAU TOBA (LAKE TOBA)]
*[http://volcano.oregonstate.edu/vwdocs/volc_images/southeast_asia/indonesia/toba.html Toba, Sumatra, Indonesia]
*[http://joegiardina.net/T/INDO/SUMATRA/toba/01.htm Lake Danau Toba, Sumatra Indonesia]
*[http://wikitravel.org/en/Lake_Toba wikitravel.org]
*[http://www.orientalarchitecture.com/indonesia/laketoba/bataktobahouses.php Batak Toba Houses]