Ян Сцыпіён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.7.2+) (робат дадаў: be-x-old:Ян Сцыпіён
Няма тлумачэння праўкі
Радок 32:
| дата нараджэння =
| месца нараджэння =
| дата смерці =[[1738]]
| месца смерці =
| пахаваны =
Радок 57:
Першай дзяржаўнай пасадай Яна Сцыпіёна стала пасада лідскага гродскага пісара, якую ён атрымаў у 1695 (быў ім да 1708), дзякуючы падтрымцы [[Ян Мікалай Аляксандр Радзівіл|Яна Мікалая Радзівіла]]. У 1699 ён быў абраны лідскім дэпутатам у [[Трыбунал ВКЛ]], а ў 1703-1704 нават з'яўляўся яго маршалкам. У 1704 Ян Сцыпіён прабаваў заняць пасаду лідскага земскага [[пісар]]а, але атрымаў толькі месца лідскага [[падстолі]]я. Нарэшце, у 1713, дзякуючы падтрымцы [[Міхал Антоні Радзівіл|Міхала Радзівіла]], Ян Сцыпіён заняў пасаду [[Старосты лідскія|лідскага старосты]], якая да таго доўга належала [[Радзівілы|Радзівілам]]. У якасці лідскага старосты і пасла ад [[Лідскі павет|Лідскага павета]] Ян Сцыпіён актыўна ўдзельнічаў у большасці палітычных падзеяў пачатку XVIII стагоддзі. Ён скардзіўся на злоўжыванні расійскай арміі ў Лідскім павеце (1710), выступаў супраць "царскай пратэкцыі" Рэчы Паспалітай (1716), прапаноўваў зняць з усіх дзяржаўных пасадаў "дысідэнтаў" - некатолікаў (1720). У 1719 [[Кашталяны віленскія|віленскі кашталян]] [[Людвік Канстанцін Пацей]] перадаў Яну Сцыпіёну [[Барцянскае староства]] ў [[Лідскі павет|Лідскім павеце]]. 7 лістапада 1720 года Ян Сцыпіён атрымаў пасаду [[Кашталяны смаленскія|смаленскага кашталяна]], якая не давала матэрыяльных даходаў, але гарантавала месца ў [[Сенат Рэчы Паспалітай|сенаце Рэчы Паспалітай]]. Неўзабаве, Ян стаў першым Сцыпіёнам, які заняў магнацкую пасаду. Але яго спробы ў 1732 заняць пасаду [[Ваяводы смаленскія|смаленскага ваяводы]] былі безпаспяховымі.
 
Ян Сцыпіён валодаў пасля бацькі Сукурчамі, Шчучынкам і Балотнам (зараз [[Воранава]]) у [[Лідскі павет|Лідскім]], Сякержынцамі ў [[Гарадзенскі павет|Гарадзенскім]] і Бебраўцамі ў [[Мазырскі павет|Мазырскім паветах]]. Ад маці ён стаў уладальнікам Канюхоў ў [[Ваўкавыскі павет|Ваўкавыскім павеце]]. Дзякуючы дзяржаўнай службе Ян Сцыпіён з жонкай атрымаў вёскі Горні (1708) і Пуршчы (1711) ў [[Лідскі павет|Лідскім павеце]]. У 1710 ён "трымаў у заставе" (кіраваў і карыстаўся без права ўласнасці) маёнтак [[Агінскія|Агінскіх]] [[Яшунай|Яшуны]] [[Віленскі павет|Віленскага павета]]. Разам з жонкай - ТарэзайТэрэзай з [[Юзэфовічы-Глябіцкія|Глябіцкіх-Юзафовічаў]], дачкой падстолія віцебскага і войскага полацкага [[Юрый Юзэфовіч-Глябіцкі|Юрыя Глябіцкага-Юзафовіча]] - Ян Сцыпіён размясціў у 1735 у Балотна ([[Воранава]]) кляштар [[піяры|піяраў]], а ў 1738 г. у [[Канюхі|Канюхах]] - кляштар [[Дамініканцы|дамініканаў]]. Такім чынам, Ян Сцыпіён быў першым прадстаўніком свайго роду, які дасягнуў амаль магнацкага статусу: [[Сенат Рэчы Паспалітай|сенатар]], двойчы [[староста]], уладальнік некалькіх маёнткаў у трох паветах, заснавальнік двух кляштараў.
 
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Род Сцыпіёнаў дэль Кампа]]
 
== Крыніцы ==
* [http://pawet.net/library/history/city_district/data_people/ahulnaie/10a/Сцыпіёны_і_Ліманты.html Сцыпіёны на pawet.net]
* {{ЛітаратураКрыніцы/ЭВКЛ}}
 
{{DEFAULTSORT:Сцыпіён Ян}}