Мікалай Аляксандравіч Бярдзяеў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адхілена апошняя 1 змена (37.212.104.162) і адноўлена версія 1206317 MerlIwBot
Радок 8:
Знаходзячыся пад уплывам філасофіі [[І. Кант]]а, [[Я. Бёме]], [[А. Шапенгаўэр]]а, [[Ф. Ніцшэ]], [[У. Салаўёў|У. Салаўёва]], В. Разанава, абараняў ідэі [[экзістэнцыялізм]]у, прапагандаваў прымат свабоды над быццём і чалавека над светам, адстойваў абсалютную каштоўнасць любой асобы і любой культуры.
 
У працах «Філасофія свабоды» (1911), «Дух і рэальнасць» (1937), «Экзістэнцыяльная дыялектыка боскага і чалавечага» (1952) і інш. абгрунтаваў канцэпцыю т.зв. новай рэлігійнай свядомасці, або хрысціянскага персаналізму. Паводле М. Бярдзяева, задача чалавека ў вызваленні свайго духу з палону ўяўнага быцця і «выхадзе з рабства ў свабоду», з варожасці свету ў «касмічную любоў»; гэта магчыма толькі пры выкананні строгіх правіл і норм паводзін, сфармуляваных у [[Стары Запавет|Старым запавеце]] (этыка закону), перайманні подзвігу [[ЕзусІсус ХрыстусХрыстос|ЕзусаІсуса Хрыста]] (этыка збавення), выхаванні святасці, духоўным узвышэнні асобы і яе свабоднай любові да Бога-творцы (этыка творчасці). М. Бярдзяеў лічыў неапраўданымі сацыяльныя рэвалюцыі, якія прыводзяць «да вынішчэння святасці», гібелі духоўнай культуры. Ён сцвярджаў, што [[марксізм]] «засланіў» [[чалавек]]а класам і не здольны вырашыць праблему свабоды і акгыўнасці асобы, асуджаў бесчалавечнасць, насілле і тэрор, якія сталі штодзённай практыкай таталітарных рэжымаў, у т.л. і сталінскага рэжыму ў СССР.
 
Даследаваў праблемы інтэлектуальнай гісторыі Расіі, распрацаваў канцэпцыю т.зв. «камюнатарнасці» (абшчыннасці) або рускай самабытнасці, за мяжой выступаў як патрыёт, прадстаўнік рускай культуры і праціўнік розных формаў месіянскай і шавіністычнай ідэалогіі.