Фінікія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
др ++
Радок 1:
{{вызнч|1=Фінікі{{*}}я}}, паводле [[Біблія|Бібліі]] {{вызн2|1=Ханаанская зямля}}: — старажытная краіна Блізкага Усходу, [[рабаўладальніцкі лад|рабаўладальніцкая]] [[дзяржава]] ў паўночнай і цэнтральнай частцы ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора (узбярэжжа сучасных Сірыі і Лівана). Існавала з канца 3-га тыс. да н.э. да 7 ст. да н.э.
 
Тэрыторыя заселеная з глыбокай старажытнасці. Этнічны склад насельніцтва мяшаны. У канцы 3-га тыс. да н.э. — пачатку 2-га тыс. да н.э. тут пачало складвацца класавае грамадства, узніклі гарады-дзяржавы: Угарыт (цяпер [[БіблГас-Шамра]]), Арвід ([[УгарытАрад]]), Берута ([[ТырБейрут]]), Гебал ([[Бібл]]), Сідон ([[Сайда]]), Цір ([[АрвадСур]]), якія вялі паміж сабой барацьбу за гегемонію іў іншФінікіі. Асноўныя заняткі насельніцтва: земляробства, рыбалоўства, рамёствы. Вёўся марскі гандаль з Егіптам.
 
У сяр. 2-га тыс. да н.э. Егіпет заваяваў усё [[Міжземнамор'е#Вобласці|Усходняе Міжземнамор'е]]. За панаванне над Фінікіяй у 14 ст. да н.э. з Егіптам змагалася [[Хецкае царства]], і заняло, у выніку, паўночную частку Фінікіі. У пачатку 12 ст. да н.э. гарады Фінікіі пядвергліся апусташэнню розных блізкаўсходніх плямён. Пасля аслаблення егіпецкай і хецкай дзяржаваў у канцы 2-га тыс. да н.э. фінікійскія гарады атрымалі магчымасць самастойнага развіцця. Былі заснаваныя фінікійскія калоніі на Кіпры, Сіцыліі і Сардзініі, у Іспаніі, на поўдні Францыі, на поўначы Афрыкі ([[Карфаген]], Утыка). Развівалася рабаўладальніцкая гаспадарка, памацнеў марскі гандаль, пашырылася [[ліхвярства]], звязанае з гандлем. Рамяство, гандаль і мараходства Фінікіі дасягнулі высокага развіцця і маюць сусветнае значэнне. У Фінікіі створана першая сістэма алфавітнага пісьма.
 
У 7 ст. да н.э. захоплена [[Асірыя]]й, пасля падзення той — пад уладай [[Вавілонія|Вавілоніі]], з 6 ст. да н.э. — [[Старажытная Персія|Персіі]]. У 332 да н.э. заваяваная [[Аляксандр Македонскі|Аляксандрам Македонскім]]. Нягледзячы на гэта, у эліністычныя і рымскія часы яе гарады захоўвалі самакіраўніцтва, чаканілі манету і захоўвалі сваё гандлёва-эканамічнае значэнне аж да часоў ранняй [[Візантыя|Візантыі]].
 
{{літ|1=|{{крыніцы/СкарынаТв|152}}|{{крыніцы/БелСЭ|10}} С. 598.|Від=Б}}
[[{{ns:category}}:дзяржавы старажытнасці]]