Дняпроўска-Данецкая ўпадзіна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 12:
'''Дняпроўска-Данецкая ўпадзіна''' — тэктанічная структура на тэрыторыі [[Украіна|Украіны]] і на крайнім паўднёвым усходзе Беларусі, асноўная частка Прыпяцка-Дняпроўска-Данецкага аўлакагену.
 
На паўночным усходзе мяжуе з [[ВаронежскіВаронежская крышталічны масіўантэкліза|Варонежскім крышталічным масівам]], на паўднёвым захадзе — з [[Украінскі шчыт|Украінскім крышталічным шчытом]], на паўднёвым усходзе сучляняецца з Данецкім складкавым збудаваннем, на паўночным захадзе праз глыбока апушчаную [[Брагінска-Лоеўская седлавіна|Брагінска-Лоеўскую седлавіну]] зліваецца з [[Прыпяцкі прагін|Прыпяцкім прагінам]].
 
Дняпроўска-Данецкая ўпадзіна мае выгляд ровападобнага прагіну, абмежаванага глыбіннымі разломамі. Даўжыня больш за 700 км, шырыня 100—120 км. Максімальная глыбіня залягання крышталічнага фундамента ў яе межах каля 12 км. Упадзіна запоўнена палеазойскімі, мезазойскімі і кайназойскімі асадкавымі ўтварэннямі, якія залягаюць на няроўнай паверхні крышталічнага фундамента. У межах упадзіны вылучаюць паўночную і паўднёвую прыбартавыя зоны ступеньчатых апусканняў і [[Дняпроўска-Данецкі грабен]], які падзяляецца на [[Дняпроўскі грабен]], зону сучлянення з Данецкім складкавым збудаваннем і [[Чарнігаўска-Брагінскі выступ]]. На тэрыторыі ўпадзіны інтэнсіўна выявілася саляная тэктоніка. Развівалася ўпадзіна ўздоўж буйных разломаў у крышталічным фундаменце паўночна-заходняга распасцірання. Пачатак фарміравання адносіцца да канца сярэдняга або пачатку позняга дэвону. Апусканне тэрыторыі адбывалася з перапынкамі да чацвярцічнага часу. Найбольш інтэнсіўна сыходныя тэктанічныя рухі выявіліся ў дэвоне[[дэвон]]е і ў ранняпермскі час.
 
У асадкавай тоўшчы выяўлены радовішчы [[нафта|нафты]], [[газ]]у, [[гіпс]]у, [[вугаль|вугалю]], [[каменная соль|каменнай солі]], мелу і іншых карысных выкапняў.