|мянушка =
|прыналежнасць = {{RUS}}
|гады службы =
|званне = падпалкоўнік
|род войскаў = кавалерыя
|камандаваў =
|частка = [[Ніжагародскі 17-ы драгунскі полк|Ніжагародскі драгунскі полк]]
|бітвы = [[Руска-турэцкая вайна 1828—1829]], [[Каўказская вайна]], [[Крымская вайна]]
|узнагароды = [[Ордэн Святога Георгія]] 4-й ст. (1854).
|сувязі =
|у адстаўцы =
}}
'''Францішак (Франц) Казімеравіч Баркоўскі''' ([[{{ДН|||1805]]}}, [[Беласток]], — ?) — польскі вальнадумец, выгнаннік, ваенны.
== Біяграфія ==
Вучыўся ў Беластоцкай гімназіі. Быў членам таемнага таварыства «Згодныя браты» (1821), «Заране» (1821—1825), «Ваенныя сябры» (1825—1826) У ліпені 1826 г. быў арыштаваны і ўтрымоўваўся ў Беластоку, а затым у Вільні па справе пра таемныя таварыствы сярод навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў Віленскай навучальнай акругі. 9 кастрычніка 1827 г. па канфірмацыі вялікага князя Канстанціна Паўлавіча зняволены ў крэпасць на 4 месяцы, а затым, 16 сакавіка 1828 г., аддадзены ў салдаты на Каўказ, у Ніжагародскі драгунскі полк. У шэрагах палка браў удзел у руска-турэцкай вайне 1828—1829 гг., па заканчэнні якой служыў на Каўказе і неаднаразова браў удзел у паходах супраць горцаў. У 1834 г. яму нададзены чын унтэр-афіцэра, а ў 1835 г. прапаршчыка. У 1853 г. у Крымскую вайну камандаваў 1-м дывізіёнам Ніжагародскага палка і вызначыўся ў бітве з туркамі на Башкадыкларскіх вышынях, за што быў узнагароджаны 6 лютага 1854 г. ордэнам Св. Георгія 4-й ступені за № 9287.
== Літаратура ==
* Швед В. «Заране». // Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 3. Мінск. 1996. С. 407.
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1805 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў ? годзе]]
[[Катэгорыя:Ваенныя Расійскай імперыі]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Каўказскіх войн]]
[[Катэгорыя:Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1828—1829]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[be-x-old:Франц Казімеравіч Баркоўскі]]
|