Аляксей Дудараў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др removed Category:Асобы using HotCat
Радок 4:
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча нафтавікоў (1968), працаваў слесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе. Скончыў [[Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут]] (1976) па спецыяльнасці «акцёр драмы і кіно». Працаваў акцёрам, загадчыкам літаратурнай часткі [[Беларускі рэспубліканскі тэатр юнага гледача|ТЮГа]] (1976—1979), членам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі «Тэлефільм» (Мінск, 1976—1983). З'яўляўся сябрам Саюза Пісьменнікаў СССР (з 1979). З'яўляецца сакратаром Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі (з 1987). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). У 1991—2002 г. займаў пасаду галоўнага рэдактара часопіса [[Мастацтва (1983)|«Мастацтва»]]. З 2003 г. з'яўляецца мастацкім кіраўніком Драматычнага тэатра Беларускай арміі.
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў у друку ў 1973. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомы як драматург і кінадраматург. Пераклаў на беларускую мову хроніку [[У. Шэкспір]]а «Рычард III».
 
== Прэміі і ўзнагароды ==
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і інш. узнагародамі. Лаўрэат прэмій Ленінскага камсамола Беларусі (1982) за зборнік апавяданняў «Святая птушка» і п'есу «Выбар», Ленінскага камсамола (1984) за творы апошніх год, Дзяржаўнай прэміі СССР (1985) за спектакль «Радавыя», прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2002).