Розніца паміж версіямі "Аляксей Ануфрыевіч Дудараў"

 
== Творчасць ==
Дэбютаваў у друку ў 1973. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Вядомы як драматург і кінадраматург. ПераклаўВыдаў назборнікі беларускуюапавяданняў мову«Святая хронікуптушка» [[У(1979). Шэкспір]]аПа сцэнарыях А. Дударава пастаўлены кароткаметражныя і мастацкія фільмы («РычардСуседзі», III1979, «Белыя росы», 1984, і інш.).
 
Аўтар п'ес «Выбар» (паст. 1979), «Парог» (паст. 1981), «Вечар» (паст. 1983), «Злом» (1989). П'есы «Апошні ўзлёт» (паст. 1982) і «Радавыя» (паст. 1984) прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Трагедыя «Купала» (1994) увасабляе трагізм міжусобнай барацьбы ў ВКЛ напярэдадні Крэўскай уніі 1385, «Адцуранне» (1994) — фантасмагарычны погляд на эсхаталагічную загадку краю і народа. «Песня пра зубра» (1994) — сцэнічная варыяцыя па матывах паэмы М. Гусоўскага. Гістарычныя асобы ў яго творах не пафасна рамантызаваныя, а людзі, падуладныя моцным пачуццям, часам здольныя памыляцца, але ўнутрана годныя.
 
У п'есе «Палачанка» (1998) Аляксей Дудараў паказвае гісторыю шлюбу [[Рагнеда|Рагнеды]] і [[Уладзімір, князь кіеўскі|Уладзіміра]] ў святле вялікіх пачуццяў, страсцей. Палачанка праклінае Уладзіміра, і праклён гэты, у духу рамантызаваных твораў, пераносіцца на лёс усёй радзімы. А. Дудараў вельмі актыўна працуе ў жанры гістарычнай драмы: п'есы «Князь Вітаўт», «Ядвіга», «Чорная панна Нясвіжа», «Крыж» і інш. Гледача ў творах А. Дударава на гістарычную тэму прывабліваюць дынамічнасць сюжэта, займальнасць інтрыгі, экзотыка і захаваны каларыт эпохі. У творах драматурга сустракаем незвычайнага героя, надзеленага такімі вартасцямі, як вернасць ідэалу, высакароднасць, шляхетнасць, самаахвярнасць, адданасць Бацькаўшчыне.
 
Драматург абапіраўся на пэўную літаратурную традыцыю, калі ствараў меладраму «Кім» (2001). У гэтым творы падлетак шукае сродкі, каб вылечыць ад цяжкай хваробы сваю названую сястру, кідаецца ў розныя авантуры, якія прыводзяць да самых неверагодных метамарфозаў і супадзенняў. У фінале расчулены глядач атрымлівае чаканы «хэпі-энд». Да жанру «меладраматычнага дэтэктыву» належыць таксама п'еса А. Дударава «Люці» (2002).
 
Пераклаў на беларускую мову хроніку [[У. Шэкспір]]а «Рычард III».
 
== Прэміі і ўзнагароды ==