Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 103:
== Гісторыя ==
=== Утварэнне БССР ===
Паводле рашэння [[Шостая Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б)|VI Паўночна-Заходняй канферэнцыі РКП(б)]] (30 — [[31 снежня]] [[1918]] г., [[Смаленск]]) БССР абвяшчалася ў межах [[Віцебская губернія|Віцебскай]], [[Гродзенская губернія|Гродзенскай]], [[Магілёўская губернія|Магілёўскай]] і [[Мінская губернія|Мінскай]] губерняў, беларускіх паветаў [[Віленская губернія|Віленскай]] і [[Ковенская губернія|Ковенскай]] губерняў, заходніх паветаў [[Смаленская губернія|Смаленскай губерні]]. Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі ў ноч з 1 на [[2 студзеня]] [[1919]] г. абнародаваў Маніфест аб абвяшчэнні ССРБ. [[8 студзеня]] [[1919]] г. Часовы рабоча-сялянскі савецкі ўрад Беларусі і Цэнтральнае Бюро КП(б)Б пераехалі са [[Смаленск]]а ў [[Мінск]]. [[Першы Усебеларускі з’езд Саветаў]] (2 — [[3 лютага]] [[1919]] г., [[Мінск]]) адобрыў утварэнне БССР, зацвердзіў [[Канстытуцыя ССРБ 1919|Канстытуцыю Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь 1919]], выбраў Цэнтральны Выканаўчы Камітэт БССР (ЦВК БССР), прыняў пастанову аб аб'яднанні Беларусі і Літвы.
 
У складаных умовах грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі [[1918]]—[[1920]] гг. урад БССР праводзіў работу па ўмацаванні савецкай улады, мабілізацыі сіл на барацьбу з яе праціўнікамі і іншаземнымі захопнікамі, ажыццяўленні першых сацыялістычных пераўтварэнняў. БССР у гэты перыяд знаходзілася ў цяжкім эканамічным і ваенна-палітычным становішчы, большая частка яе тэрыторыі была акупіравана нямецкімі, потым польскімі інтервентамі. Летам [[1920]] г. на вызваленай Чырвонай Арміяй тэрыторыі Беларусі адноўлена савецкая ўлада. [[31 ліпеня]] [[1920]] г. на сходзе прадстаўнікоў Кампартыі Літвы і Беларусі, савецкіх і прафсаюзных арганізацый Мінска і Мінскай губерні прынята [[Дэкларацыя аб абвяшчэнні незалежнасці Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь]].
Радок 117:
|}
 
Паводле перапісу [[1939]] г., удзельная вага рабочага класа ў складзе насельніцтва рэспублікі дасягнула 21,9 %, інтэлігенцыі — 14,5 %. З восені [[1929]] г. галоўным кірункам аграрнай палітыкі ў БССР стала масавая калектывізацыя. Выконваючы дырэктывы вышэйшага кіраўніцтва [[СССР]], партыйныя і савецкія органы БССР праводзілі сярод сялянства актыўную арганізацыйную і масава-палітычную работу, імкнуліся фарсіравана забяспечыць перабудову вёскі на сацыялістычнай аснове. Да пачатку [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]] ва ўсходніх абласцях БССР было абагулена 93,4 % сялянскай гаспадарак і 96,2 % пасяўных плошчаў. Аднак калектывізацыя праводзілася паспешліва, пры адсутнасці належных сацыяльна-эканамічных умоў, з шырокім выкарыстаннем прымусовых, адміністрацыйна-камандных метадаў. Заможныя (кулацкія) і шмат серадняцкіх гаспадарак падпалі пад раскулачванне, іх маёмасць была канфіскавана. [[Восьмы Усебеларускі з’езд Саветаў]] (5 — [[12 красавіка]] [[1927]] г.) прыняў новую [[Канстытуцыя Беларускай ССР 1927|Канстытуцыю Беларускай ССР 1927]]. У 1930-я г. на сацыяльна-палітычнае і культурнае развіццё Беларусі, як і ўсяго СССР, негатыўна ўплыў зрабілі культ асобы, бюракратызацыя дзяржаўных структур і адміністрацыйна-камандныя метады кіравання, якія абмяжоўвалі творчую актыўнасць працоўных. Цяжкім злачынствам з'явіліся рэпрэсіі палітычныя, што дасягнулі свайго апагея ў [[1937]] г. Супрацоўнікамі НКУС рэспублікі быў сфабрыкаваны шэраг спраў так званых «контррэвалюцыйных шпіёнскіх арганізацый». На надзвычайным [[Дванаццатый Усебеларускі з'езд Саветаў|Двянаццатым Усебеларускім з'ездзе Саветаў]] (20 — [[23 лістапада]] [[1936]] г. і 15 — [[19 лютага]] [[1937]] г.) прынята [[Канстытуцыя Беларускай ССР 1937]], вышэйшым органам дзяржаўнай улады вызначаны [[Вярхоўны Савет БССР]], у перыяд паміж сесіямі — Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР.
 
Пасля нападу [[Германія|Германіі]] на [[Польшча|Польшчу]] ([[1 верасня]] [[1939]] г.) Чырвоная Армія паводле рашэння ўрада [[СССР]] [[17 верасня]] [[1939]] г. перайшла граніцу Польшчы і ўзяла «пад абарону» насельніцтва Заходняй Беларусі. Народны сход 28 — [[30 кастрычніка]] [[1939]] г., [[Беласток]], прыняў Дэкларацыю аб абвяшчэнні савецкай улады і ўз'яднанні [[Заходняя Беларусь|Заходняй Беларусі]] з БССР. [[12 лістапада]] [[1939]] г. сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон аб Уз'яднанні Заходняй Беларусі з БССР. Гэтым была адноўлена тэрытарыяльная цэласнасць Беларусі, створаны ўмовы для кансалідацыі беларускай нацыі. Насельніцтва БССР пасля ўз'яднання склала 11 млн чалавек.
Радок 126:
== БССР у пасляваенны час ==
{{main|Развіццё БССР у пасляваенны перыяд (1945 - 1991)}}
У [[1945]] г. БССР стала адной з краін-заснавальніц [[ААН]]. У [[1946]] г. СНК БССР пераўтвораны ў Савет Міністраў. Паводле Канствтуцыі БССР у [[1955]]—[[1956]] гг. былі зацверджаны дзяржаўны герб, гімн і сцяг рэспублікі. Дзякуючы самааданай працы беларускага народа, а таксама дапамозе іншых рэспублік [[СССР]] адраджалася разбураная вайной гаспадарка. Матэрыяльная база аднаўлялася праз цэнтралізаваныя пастаўкі, рээвакуацыю абсталявання беларускіх прадпрыемстваў з савецкага тылу, шэфскую і іншых дапамогаў працоўных калектываў усёй краіны. У [[1944]]—[[1945]] гг. у БССР было накіравана 38,2 тыс. адзінак тэхналагічнага абсталявання, 420 трактароў, 4 тыс. т. паліва, шмат сельгастэхнікі, будаўнічых матэрыялаў, тысячы кваліфікаваных спецыялістаў і іншае. У кароткі тэрмін узведзены аўтамабільны, трактарны, інструментальны заводы ў [[Мінск]]у і дывановы камбіт у [[Віцебск]]у, адноўлены Гомсельмаш, станкабудаўнічыя заводы ў [[Мінск]]у, [[Гомель|Гомелі]], [[Віцебск]]у, льнокамбінат у [[Орша|Оршы]], БелДРЭС і іншае. Валавая прадукцыя прамысловасці ў [[1950]] г. перавысіла ўзровень [[1940]] г. на 15%. З сярэдзіны 1950-х г. асноўнай умовай далейшага развіцця беларускай эканомікі з'яўлялася шматбаковае супрацоўніцтва БССР з іншымі рэспублікамі краінамі. З уводам у эксплуатацыю новых і рэканструкцыяй дзеючых прадпрыемстваў, укараненнем і вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі штогод нарошчваўся эканамічны патэнцыял. У 1956—1985 былі пабудаваны і ўвайшлі ў строй 511 буйных прадпрыемстваў, сфарміраваўся магутны прамысловы комплекс рэспублікі. Аб'ём прадукцыі ў 1985 у параўнанні з 1960 вырас амаль у 9 разоў і перавысіў даваенны ўзровень у 38 разоў. Хутка нарошчвалі вытворчасць машінабудавання, хімічную і нафтахімічную прамысловасць, прадпрыемствы паліўна-энергетычнага комплексу. З будаўніцтвам Лукомскай, Бярозаўскай і Васілевіцкай ДРЭС, Мінскай і Наваполацкай ЦЭЦ сфарміравалася адзіная Беларуская энергетычная сістэма. У той жа час не надавалася належнага значэння праблемам экалогіі, захавання чысціні навакольнага асяроддзя. Драматычныя для Беларусі вынікі Чарнобальскай катастрофы 1986. У сельскай гаспадарцы першачарговай задачай было ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэнне культуры земляробства. У 1960—1985 колькасць трактароў у калгасах і саўгасах рэспублікі павялічылася амаль у 4 раза, збожжаўборачных камбайнаш — у 3,3 раза, грузавых аўтамабіляў — у 2,9 раза. Пастаўкі мінеральных угнаенняў сельскай гаспадарцы выраслі ў 7,7 раза. У 1986—1990 сярэднегадавая ўраджайнасць збожжавых ва ўсіх катэгорыях гаспадарак дасягнула 25,2 ц з га супраць 7,1 ц у 2-й палове 1950-х г. Вытворчасць мяса (у забойнай вазе) у 1990 склала 1181 тыс. т супраць 402 тыс. т у 1960 і 275 тыс. т у 1940, вытворчасць малака ў параўнанні з 1960 вырасла больш як у 2 раза. Разам з тым у развіцці аграпрамысловым комплексу мелася шмат нявырашаных задач, у многіх гаспадарках калгасна-саўгаснаявытворчасць была стратная. Няпоўнай была аддача асушаных зямель (іх плошча складала 2,5 млн га), жывёлагадоўля ў большасці гаспадарак развівалася экстэнсіўна. Не мела належнага ўзроўню развіццё перапрацоўчых галін, асабістых гаспадарак сельскіх жыхароў. Важным звяном народна-гаспадарчага комплексу БССР быў транспарт, грузаабарот якога ў 1960—1990 павялічыўся ў цэлым больш як у 3 разы. Рост эканомікі забяспечыў паляпшэнне дабрабыту насельніцтва. Яго рэальныя даходы выраслі ў 1985 супраць 1970 у 1,7 раза. На пачатку 1990/1991 навучальнага года ўсімі формамі навучання ў БССР было ахоплена 3671 000 чалавек. Працавала 5429 агульнаадукацыйных школ, 147 сярэдніх спецыяльных і 33 вышэйшыя навучальныя ўстановы. У 1946—1990 ВНУ падрыхтавалі 2062 000 спецыялістаў. Значных поспехаў дасягнула навука. У 1987 у БССр існавала 167 навуковых устаноў, працавалі 44,5 тыс. навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 1085 дактароў і 14,1 тыс. кандыдатаў навук, займаліся ў аспірантуры каля 3 тыс. чалавек. Шэраг навуковых адкрыццяў вучоных БССР атрымалі сусветнае прызнанне. Пашыралі і ўдасканальвалі работу культурна-асветніцкія ўстановы. У 1960 у рэспубліцы было выдадзена 1,6 тыс. назваў кніг і брашур, у 1985 — больш за 3,4 тыс. Адмоўным у развіцці культуры і грамадскіх навук было зніжэнне ўвагі да выкарыстання беларускай мовы, слаба аналізаваліся негатыўныя з'явы ў жыцці грамадства. Эканамічнае і культурнае развіццё БССР стварала аснову для пашырэння замежных сувязяў. У канцы 1980-х г. прадукцыя рэспублікі пастаўлялася амаль у 100 краін, асартымент экспарту ўключыў больш за 1 тыс. найменняў. [[Канстытуцыя Беларускай ССР 1978|Канстытуцыя БССР 1978]] вызначыла палітычную сістэму савецкага грамадства, элементамі якой з'яўляліся дзяржава, КПСС, грамадскія арганізацыя працоўныя калектывы. Кіраўнічай і накіравальнай сілай савецкага грамадства, ядром яго палітычнай сістэмы, дзяржаўных і грамадскіх арганізацый абвяшчалася Кампартыя савецкага Саюза.
 
З сярэдзіны 1980-х г. у БССР, як і ва ўсёй краіне, пачаўся працэс радыкальных пераўтварэнняў усіх бакоў грамадскага жыцця. Ключавое значэнне набылі праблемы рэфарміравання палітычнай сістэмы, дэмакратызацыі грамадства, дзяржаўнага будаўніцтва, пачала складвацца шматпартыйнасць. Адбыўся ўстаноўчы з'езд [[БНФ Адраджэньне|Беларускага народнага фронту «Адраджэньне»]] (24 — 25 чэрвеня 1989, Вільнюс), узніклі Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада (1991), Партыя народнай згоды (1992) і іншыя. Паводле закону Вярхоўнага Савета БССР ад 26 студзеня 1990 «Аб мовах у Беларускай ССР» былі зроблены захады на больш шырокае выкарыстанне беларускай мовы, у тым ліку ў школах, установах, сродках масавай інфармацыі. 4 сакавіка 1990 на пашыранай дэмакратычнай аснове прайшлі выбары народных дэпутатаў БССР і мясцовых Саветаў. 27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, 25 жніўня 1991 — Закон аб наданні статуса канстытуцыйнага закону гэтай Дэкларацыі.