Смольны манастыр: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
вікіфікацыя
Няма тлумачэння праўкі
Радок 30:
'''Смольны манастыр''' (''Васкрасенскі дзявочы Смольны манастыр'') — жаночы [[манастыр]], функцыянаваў ў [[Санкт-Пецярбург]]у ў [[1744]]—[[1764]] гадах. У гэтыя гады манастыр адбудоўваўся пад асабістым наглядам імператрыцы [[Лізавета Пятроўна, імператрыца расійская|Лізаветы Пятроўны]], якая жадала ў канцы жыцця аддаліцца сюды на спакой. Яна загадала забудаваць мясціны на месцы «Смольнага дома» — [[палац]]а, у якім яна пражыла свае юныя гады. У манастырскі комплекс павінны былі ўвайсці храм з дамовымі цэрквамі і званіцай і інстытут для дзяўчат з дваранскіх сем'яў.
 
[[Архітэктар]]ам манастырскага сабора стаў [[Ф. Б. Растрэлі]]. Сабор быў закладзены ў кастрычніку 1748 года, узвядзенне пачата ў маі 1751 г., але неўзабаве пачалася вайна з Прусіяй, пасля якой фінансавання для будаўніцтва было недастаткова і будаўніцтва пайшло марудна. Высокая званіца так і не была пабудавана.
 
У 1764 годзе [[Кацярына II|Кацярына Другая]] пры манастыры заснавала інстытут высакародных дзяўчат (адкрыццё інстытута адбылося 28 чэрвеня 1764 г.); планавалася, што выхаваннем маладых дзяўчат будуць займацца манашкі, якія прывозіліся сюды з іншых манастыроў. Аднак, манашкі аказаліся няздольныя займацца педагагічнай дзейнасцю, з прычыны чаго «Кацярына II, у рэшце рэшт, павінна была прызнаць, што манастыр не мог мець будучыню».