Ізраіль Мацвеевіч Басаў: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др clean up, typos fixed: выставу → выстаўку (2), універсытэт → універсітэт, жыцьцё → жыццё using AWB
Радок 18:
У [[1951]] годзе паступіў на працу ў Беларускае аддзяленне Цэнтральных мастацкіх майстэрняў Мастацкага фонду СССР (з [[1967]] года - Мастацка-вытворчы камбінат Мастацкага фонду БССР), дзе амаль да сярэдзіны 1960-х, маляваў на заказ [[партрэт]]ы савецкіх правадыроў. З [[1953]] года пачаў браць удзел у выставах. У [[1959]] годзе быў прыняты ў Саюз мастакоў [[БССР]]. У гэтым жа годзе пераехаў ў новы дом на вуліцы Жданава.
 
У [[1968]] годзе ў сувязі з яго 50-годдзем, кіраўніцтва Союзу мастакоў прапанавала яму правесці закрытую персанальную выставувыстаўку без удзелу гледачоў і прэсы, але прапанова была адхілена мастаком, a ў [[1972]] годзе у выніку рэарганізацыі зволены з камбінату ў ліку іншых [[мастак]]оў і з гэтага часу нідзе на службе больш не лічыўся.
 
З-за адмоўнага стаўлення да ягонай творчасці выстаўкома ён праз даволі цяглы час (з [[1975]] да [[1988]] год) амаль не меў магчымасці прымаць удзел у выставах у [[Мінск]]у. Яго ліст са скаргай ў Міністэрства культуры [[СССР]] у [[1978]] годзе не вырашае пытання. У гэты перыяд ён некалькі разоў выстаўляецца ў [[Вільня|Вільні]] ([[1972]], [[1975]]) і [[Кіеў|Кіеве]] ([[1975]], [[1982]]). У самы плённы перыяд сваёй творчасці ён быў пазбаўлены магчымасці быць экспанаваным на радзіме. Толькі пасля другога звароту ў Міністэрства культуры ў [[1987]] годзе яму ў рэшце рэшт вяртаюць права выстаўляцца ў [[Мінск]]у.
Радок 27:
 
== Творчасць ==
Па заканчэннi вучылішча Басаў быў захоплены жывапiсам Роберта Фалька i [[Поль Сезан|Поля Сэзана]], якiх ён вывучаў i пераасэнсоўваў. Гэта непасрэдным чынам адбiлася на яго творчасцi — ён доўга заставаўся пад значным уплывам менавiта гэтых мастакоў. Усё сваё жыцьцёжыццё ён паўтараў, што вельмi хацеў быць падобным да Фалька, але з гэтага мала што атрымлiвалася.
 
Пэрыяд пераменаў у мастацтве Басава адбыўся памiж [[1966]] i [[1967]] гадамi. На змену натурным краявiдаў прыходзяць работы спачатку нiбы наўмысна рознастылёвыя, але якiя крок за крокам кшталтуюць тую пазнавальную манеру, якая будзе ўласцiвая мастаку на доўгiя гады. У гэты ўмоўны пераходны пэрыяд трапляюць «Дом з чырвоным дахам» ([[1966]]), «Партрэт жонкi» ([[1967]]), «Спатканне» ([[1967]]), «Мелодыя» ([[1967]]), «Дзяўчына з гета» (1967). Ва ўсiх гэтых работах адчуваецца прынцыповае захапленне мастака французскiм жывапiсам, але гэта толькi першае павярхоўнае ўражанне, бо перадусiм Басаў ставiў сабе iншыя мэты.
Радок 35:
За дваццаць гадоў (1953—1973) яго згадалі двойчы ў агульных аглядах, а ў наступныя пятнаццаць (1973—1988) ён зусім сышоў з мастацкай арэны і пра яго ніхто не згадваў. У канцы 80-х мастак і сам стаў адмаўляцца ад розных прапановаў новых дылераў. Ён марыў аб сваёй персанальнай выставе ў [[Масква|Маскве]], [[Іерусалім]]е, [[Нью-Ёрк]]у, але пайшоў з жыцця, не дачакаўшыся ніводнай сваёй персанальнай выстаўкі.
 
У [[1996]] годзе, за два гады пасля смерці мастака, адбылася першая яго персанальная выстававыстаўка ў [[Мінск]]у ў [[Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь|Нацыянальным мастацкім музеі]] быў надрукаваны каталог пры падтрымцы фонда Сораса. У [[2002]] годзе рэйтынгавым цэнтрам Прафесійнага Саюза мастакоў у [[Масква|Маскве]] выданы сертыфікат аб прысваенні І.Басаву катэгорыі 2–А (Мастак–прафесіянал высокаго класа з ярка выяўленай індывідуальнасцю).
 
== Літаратура ==