Уладзімір Яраславіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
Сын [[Яраслаў Уладзіміравіч|Яраслава Уладзіміравіча]] і [[Інгегерда|Інгегерды Улафсдотэр]]. Магчыма, старэйшы сын Яраслава, не лічачы спрэчнага [[Ілля Яраславіч|Іллю Яраславіча]]. Пасаджаны бацькам на [[Вялікі Ноўгарад|наўгародскі]] сталец, паводле Наўгародскага III летапісу, у 14-гадовым узросце. Адбылося гэта, паводле Іпацеўскага, Сафійскага I і Цвярскога летапісаў, у 1034 годзе, а паводле Лаўрэнцеўскага і Васкрасенскага — у 1036 годзе.
 
Трымаў Наўгародскую зямлю да сваёй смерці. Магчыма, Уладзімір Яраславіч адначасова з Ноўгарадам валодаў і Растоўскай воласцю пра гэта, аднак, піша толькі В. М. Тацішчаў у прыпісцы пасля звестак пра яго смерць: ''«Па ім застаўся сын яго Расціслаў у Ноўгарадзе і ў Растове»''.
 
Некаторыя летапісы (напрыклад, Ніканаўскі) згадваюць Уладзіміра Яраславіча сярод вялікіх князёў, кажучы, што правіў ён Руссю 4 года. А. Рапаў дапускае магчымасць, што ў 1048—1052 гадах Уладзімір быў суправіцелем бацькі ў Кіеве. Гэтаму супярэчыць Наўгародскі III летапіс, які кажа, што Яраславіч правіў у Ноўгарадзе 18 гадоў, там і памёр. У Васкрасенскім летапісе запісана, што «Уладзімір у Кіеве па сіжываў і памёр на Ноўгарадзе». Ніканаўскі летапіс адзначае, што 1048—1052 гады Уладзімір Яраславіч правёў у Ноўгарадзе.
 
Летапісы называюць дату смерці Уладзіміра — 4 кастрычніка 1052 г. У Наўгародскім III летапісе прыпісана: ''«А жыў 32 гады, а княжыў Вялікім Ноўгарадзе 18 гадоў»''. У Цвярскім летапісе запісана, што Уладзімір княжыў у Ноўгарадзе 19 гадоў, а жыў 33 гады і памёр 4 верасня 1052 г. (не 4 кастрычніка, як у большасці летапісаў), тут цвярскі летапісец супярэчыць сабе, бо 1052-19=1033, а не 1034, як ён сам пісаў вышэй.
 
== Літаратура ==
* Рапов О. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М.: Изд-во МГУ, 1977. — 268 с.
 
<!--