Віцебскае народнае мастацкае вучылішча: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:VitebskVKhU.jpg|thumb|Будынак Віцебскага народнага мастацкага вучылішча, былая вуліца Бухарынская, 10]]
'''Віцебскае народнае мастацкае вучылішча''' — мастацкае вучылішча [[Горад Віцебск|горада Віцебска]]. [[12 верасня]] [[1918]] года Калегія па справах мастацтваў і мастацкай прамысловасці НКА [[РСФСР]] прыняла пастанову аб прызначэнні [[Марк Шагал|Марка Шагала]] на пасаду ўпаўнаважанага па справах мастацтваў Віцебскай губерні. На старонках петраградскай газеты "Мастацтва Камуны" з'явіўся яго зварот да мастакоў з запрашэннем прыехаць у Віцебск для выкладання. Першымі адгукнуліся [[І. Пуні]], [[К. Багуслаўская]], [[Н. Любавіна]], [[І. Цільберг]], [[М. Дабужынскі]].
 
Прыём у Віцебскае мастацкае вучылішча (у дакументах яно значыцца таксама як Віцебская народная мастацкая школа, Віцебскае народнае мастацкае вучылішча) пачаўся з [[11 лістапада]] [[1918]] года. [[28 студзеня]] [[1919]] года адбылося афіцыйнае адкрыццё вучылішча ў памяшканні хаты былога банкіра Вішняка па вуліцы Бухарынскай, 10 (зараз — вуліца Газеты "Праўда"). Першым дырэктарам яго стаў М.В. Дабужынскі, які прапрацаваў тут са снежня 1918 г. па люты 1919 г.
 
== Выкладчыкі ==
[[Мсціслаў Валяр'янавіч Дабужынскі]] навучаў кампазіцыі, маляванню з натуры, напісанню партрэтаў і нацюрмортаў; [[Іван Альбертавіч Пуні]] адкрыў у школе майстэрню плаката; [[Ксенія Леанідаўна Багуслаўская]] арганізавала майстэрню сучаснага прыкладнога мастацтва; [[Іван Хрыстафоравіч Цільберг]] - скульптурную майстэрню; [[Надзея Іванаўна Любавіна]] — падрыхтоўчую, [[Аляксандр Георгіевіч Ром]] - майстэрню малюнкарысунка. Асаблівае месца ў рабоце школы займала "Вольная майстэрня" [[Марк Шагал|Марка Шагала]], арганізаваная на манер парыжскіх акадэмій. Асноўны ўпор у ёй рабіўся на самастойную працу навучэнцаў.
 
== Прыезд Малевіча. Ад'езд Шагала ==
Прыезд у Віцебск у лістападзе 1919 г. [[Казімір Малевіч|Казіміра Севярынавіча Малевіча]], вядомага рускага авангардыста[[авангард]]ыста і стваральніка супрэматызму[[супрэматызм]]у, адзначыў новы этап у жыцці вучылішча. Галоўным спосабам зносін настаўніка з вучнямі сталі лекцыі, даклады і гутаркі.
 
Майстэрня Малевіча набыла папулярнасць сярод навучэнцаў, якія сталі пераходзіць да Казіміра Севярынавіча з іншых класаў. Асаблівай папулярнасцю карысталася аб'яднанне "Утвердителей нового искусства" (УНОВИС), якое канчаткова сфарміравалася ў лютым 1920 года. Найбольш актыўнымі членамі УНОВИСа былі: [[К. С. Малевіч]], [[В. М. Ермалаева]], [[Н. О. Коган]], [[Лазар Маркавіч Лісіцкі|Л. М. Лісіцкі]] — сярод выкладчыкаў; [[І. Г. Чашнік]], [[І. І. Чарвінка]], [[Г. І. Наскоў]], [[Л. А. Юдзін]], [[І. Т. Гаўрыс]], [[Л. М. Хідзекель]] — сярод вучняў. Займаючы афіцыйную пасаду кіраўніка майстэрні, К. С. Малевіч стварыў абсалютна новую сістэму выкладання - Адзіную аўдыторыю жывапісу УНОВИСа, у якую аб'ядналіся ўсе майстэрні за выключэннем акадэмічнай і скульптурнай. Наватарскія метады адукацыі ва УНОВИСе дазвалялі вучням удасканальваць ідэі сваіх педагогаў і выяўляць самастойнасць у спосабах рэалізацыі ідэй супрэматызму. Таму не выпадкова, што ўжо ў 1920 г. адбылася "Першая выстава УНОВИСа" ў [[Горад Масква|Маскве]], а ў чэрвені гэтага ж года члены аб'яднання ўдзельнічалі ў Першай Усерасійскай канферэнцыі выкладчыкаў і навучэнцаў дзяржаўных вольных мастацкіх майстэрняў, а таксама сталі аднымі з першых сярод новых мастацкіх школ краіны.
 
[[28 студзеня]] [[1920]] года Віцебскае мастацкае вучылішча святкавала свае першыя ўгодкі. У гонар юбілею ў навучальнай установе была арганізавана «Другая справаздачная выстава вучняў».
 
[[5 чэрвеня]] [[1920]] года М.З. Шагал пакінуў г. Віцебск. Паводле загада Аддзела ІЗО НКП РСФСР ад [[19 чэрвеня]] 1920 года майстэрні ўзначаліла В.М. Ермалаева.
 
== Заняпад ==
У канцы лістапада 1921 года ў сувязі са зменай дзяржаўнай палітыкі ў вобласці фінансавання ўстаноў мастацкай адукацыі Віцебскія вышэйшыя дзяржаўныя мастацкія тэхнічныя майстэрні былі зняты мясцовымі органамі ўлады з дзяржзабеспячэння. Установа апынулася ў вельмі бядотным становішчы: для аплаты ацяплення і асвятлення майстэрняў прадавалася частка інвентара. Крэдыты, якія атрымліваліся з цэнтру, цалкам ішлі на выплату заработнай платы і на гаспадарчыя патрэбы.
 
На пачатку 1922 года Віцебскія вышэйшыя дзяржаўныя мастацкія тэхнічныя майстэрскія былі рэарганізаваны ў Віцебскі мастацка-практычны інстытут (у дакументах ён упамінаецца таксама як Віцебскі мастацкі інстытут, або Мастацкі практычны інстытут) Главпрофобра НКА РСФСР. У гэты час у інстытуце працавалі наступныя майстэрні: жывапісная, скульптурная, графічная і дрэваапрацоўчая са спецыяльнай мастацка-такарнай майстэрняй. Меркавалася адкрыць таксама педагагічную. Рэктарам інстытута была прызначана В. Ермалаева, педагагічны савет інстытута ўзначаліў Ю. Пэн. У інстытуце навучанне вялося ў двух кірунках: з аднаго боку, на падставе рэалістычнага метаду выкладання [[Ю. ПэнаПэн]]а; з другога - на аснове рэалізацыі ідэй супрэматызму ў класах К. Малевіча, Н. Коган, В. Ермалаевай. Працягваліся пошукі новых формаў, ігнараваліся традыцыі, вучні ўдзельнічалі ў эксперыменце. Разам з настаўнікамі яны не столькі малявалі з натуры, як прадугледжвала акадэмічная школа, колькі размяшчалі на паперы трохвугольнікі, шматвугольнікі, прамавугольнікі розных колераў і памераў, ствараючы відарысы розных прадметаў і збудаванняў.
 
У канцы мая 1922 года з Віцебска з'ехаў К. С. Малевіч, затым — Н. Коган, а 15 жніўня 1922 года В. М. Ермалаева перадала справы І. Т. Гаўрысу, які стаў выконваючым абавязкі рэктара Віцебскага мастацка практычнага інстытута. У гэтым жа годзе сваю педагагічную дзейнасць у інстытуце пачалі А. Бразер, С. Юдовін.