Многавугольнік: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: 'mini|right|400px|thumb|Прыклады шматвугольнікаў '''Шматвугольнік''' — замкнёная ла...'
(Няма розніцы)

Версія ад 13:47, 12 студзеня 2013

Шматвугольнік — замкнёная ламаная лінія. Звёны ламанай лініі называюцца старанамі, а іх канцы — вяршынямі шматвугольніка. Прыклады шматвугольнікаў — трохвугольнік, прамавугольнік, ромб.

Прыклады шматвугольнікаў

Віды шматвугольнікаў

  • Шматвугольнік называецца накіраваным, калі зададзены напрамак яго абходу (на кожнай старане пазначаны яе пачатак і канец, пры гэтым пачатак кожнай з іх супадае з канцом папярэдняй).
  • Шматвугольнік называецца плоскім, калі ўсе яго вяршыні ляжаць на адной плоскасці. Плоскія шматвугольнікі бываюць саманеперасякальныя (кожная старана і вяршыня іх не маюць пунктаў, якія належаць да іншых старон і вяршыняў) і самаперасякальныя.

Сума ўнутраных вуглоў любога саманеперасякальнага шматвугольніка з   старанамі роўная  .

Саманеперасякальны плоскі шматвугольнік падзяляе пункты плоскасці, якой ён належыць, на ўнутраную і знешнюю часткі. Плоскія шматвугольнікі бываюць выпуклыя (любы адрэзак з канцамі цалкам належаць унутранай вобласці шматвугольніка) і нявыпуклыя. Выпуклы шматвугольнік называецца правільным, калі ўсе яго стораны і ўнутраныя вуглы роўныя (напрыклад, квадрат).

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.10: Малайзія - Мугаджары / Рэдкал.: Г.П.Пашкоў і інш. - Мн.: БелЭн, 2000. - 544 с.: іл.
 
Лагатып Вікіслоўнікі