Розніца паміж версіямі «Бенедыкт Дабшэвіч»

арфаграфія
др (r2.7.2+) (робат дадаў: be-x-old:Бэнэдыкт Дабшэвіч)
(арфаграфія)
У філасофскіх поглядах прытрымліваўся [[картэзіянства]] пазнейшага часу, у логіцы — школы [[Пар-Раяль]], [[Х. Вольф]]а і [[Ф. Брэскі|Ф. Брэскага]]. Даволі дакладна выкладаў погляды еўрапейскіх філосафаў і натуразнаўцаў (напрыклад, [[геліяцэнтрычная сістэма|геліяцэнтрычную сістэму]] [[Мікалай Капернік|М. Каперніка]] і яго паслядоўнікаў).
 
Выдаў кнігі «Погляды новых філосафаў...» ([[1760]]), якая складалася з яго лекцыяўлекцый у НавагркдскімНавагрудскім калегіуме. У гэтай кнізе выклаў сістэмы [[Рэнэ Дэкарт|Р. Дэкарта]], [[П'ер Гасендзі|П. Гасендзі]] і тэорыі І. Кегілера, [[Ісак Ньютан|І. Ньютана]] і інш.; «Лекцыі па логіцы...» ([[Вільня]], [[1761]]), у якой сцвярджаў, што класічная логіка з пашанай ставіцца да матэматыкі, без якой філасофстваваць ці лагізаваць «усё адно, што хадзіць без ног».
 
Вызнаваў 3 віды пазнання: гістарычнае, філасофскае і матэматычнае. Спалучаў тэалагічны светапогляд з новафіласофскімі поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутраных супярэчнасцей, якія найбольш выразна выявіліся ў яго кнізе «Тэзісы ва ўніверсальную філасофію» ([[1763]]).