Рада Вялікага Княства Літоўскага: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(Няма розніцы)

Версія ад 13:04, 13 студзеня 2013

Рада Вялікага Княства Літоўскага (таксама Паны-Рада) — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага ў XV — 1-й палове XVI стагоддзяў.

Стварэнне

Узнікла як дапаможны орган пры вялікім князю, у XV стагоддзі набыла большую самастойнасць. Несупынна дзейнічала як выканаўча-распарадчы, заканадаўчы, кантрольны і судовы орган. Была кампэтэнтна ў справе абрання вялікага князя, абароне дзяржавы, міжнародных спраў, выданні законаў, разглядзе найважнейшых судовых спраў.

У сваёй дзейнасці мусіла была ўлічваць унутрыпалітычнае і вонкавае становішча дзяржавы, гэта вымушала дзейнічаць асабліва асцярожна і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя соймы каб заручыцца падтрымкай усёй шляхты. Найважнейшыя дзяржаўныя справы Рада вырашала сумесна з вялікім князем, а пры яго адсутнасці, што здаралася вельмі часта, — самастойна. Праўнае становішча рады замацавалася ў прывілеях 1492 і 1506 гадоў, у Статуце 1588 года яе паўнамоцтвы і парадак іх ажыццяўлення не атрымалі дастатковага замацавання і вызначаліся звычаямі.

Склад

У Раду ўваходзілі:

Літаратура

Шаблон:Стаб