Розніца паміж версіямі «Дарога гігантаў»

72 байты дададзена ,  9 гадоў таму
няма тлумачэння праўкі
(дапаўненне)
[[File:Giant's Causeway (14).JPG|250px|Дарога гігантаў]]
 
'''Дарога гігантаў''' ('''Сцежка Волата''') ({{lang-ga|Clochán an Aifir}} альбо ''Clochán na bhFómharach'') — унікальная прыбярэжная мясцовасць, уяўляе сабой каля 40 000 злучаных паміж сабой [[базальт]]авых (радзей андэзітавых) калон, якія ўтварыліся ў выніку старажытнага вывяржэння [[вулкан]]а. Размешчана на паўночным усходзе [[Паўночная Ірландыя|Паўночнай Ірландыі]], каля 3 км на поўнач ад горада Бушмілс. Дарога, а таксама ўзбярэжжа Козвэй-Кост, на якім яна знаходзіцца, былі абвешчаныя аб'ектам [[сусветная спадчына|сусветнай спадчыны]] [[ЮНЕСКА]] ў [[1986]] годзе, і нацыянальным запаведнікам ў [[1987]] Дэпартаментам навакольнага асяроддзя Паўночнай Ірландыі. Верхавіны калон ўтвараюць па форме трамплін, які пачынаецца ля падножжа скалы і знікае пад паверхняй мора. Большасць калон шасцівугольныя, хоць у некаторых - чатыры, пяць, сем і восем вуглоў. Самая высокая каля 12 метраў.