Ёса Бусон: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Бусон — псеўданім, якім паэт падпісваў свае творы ў сталыя гады. Да гэтага ён выкарыстаў іншыя псеўданімы. Бусон нарадзіўся ў вёсцы Кэма правінцыі Сэтцу. Сапраўднае імя яго невядома. Лічыцца, што ён быў сынам вясковага старасты, якога звалі Танігуці (адсюль псеўданім Танігуці). Маці была родам з мястэчка Ёса, па гэтай прычыне паэт часта называў сябе ЁсАЁса Бусон. Бусон атрымаў добрую адукацыю, чытаў кітайскіх і японскіх класікаў, вучыўся жывапісу. Рана страціўшы бацькоў, у дваццацігадовым узросце з'ехаў у Эда (цяпер [[Токіа]]), дзе вывучаў паэзію і жывапіс пад кіраўніцтвам Хаяна Хадзіна (1676-1742) - аднаго з найбуйнейшых майстроў хайкай таго часу, працягваў лінію Басё. У 1751 годзе перасяліўся ў [[Кіёта]]. Бусон ніколі, нават дамогшыся пэўных поспехаў, прызнання і матэрыяльнага дабрабыту, не вяртаўся на радзіму. Прычыны гэтага невядомыя. Між тым у паэтычнай творчасці Бусона вельмі моцны настрой настальгіі. Ёсць нават цэлы настальгічны цыкл «Вясновы ветрык над дамбай Кэма».
 
Бусон шмат падарожнічаў па Японіі, у прыватнасці, па паўночным Хансю. Бусон жыў у свайго сябра паэта Ганто ў мястэчку Юкі. У адрозненне ад Басё, Бусон не пакінуў суцэльных празаічных твораў. У 1744 годзе ён апублікаваў нататкі («хайбун» - японская форма эсэ) аб сваіх падарожжах, упершыню выкарыстаўшы імя Бусон ў якасці свайго псеўданіма. У далейшым Бусон стане яго асноўным паэтычным псеўданімам; як мастак ён быў вядомы пад імем Тэсо.