Ёса Бусон: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Ёса Бусон''', '''Еса''', '''Эса''', '''Тэсо''', '''Сабаку''', '''Танігуці''' ({{lang-ja|与謝蕪村}}; {{ДН|||1716}} Кэма, правінцыя Сэтцу (цяпер Міякадзіма - адзін 24-х раёнаў Осакі), [[Японія]] - {{ДС|17|1|1784}}<ref>[http://www.britannica.com/eb/article-9018288/Buson Encyclopædia Britannica: ''Buson'']</ref>, [[Кіёта]]) — японскі [[паэт]] XVIII стагоддзя, майстар жанру «[[хайку]]», таксама вядомы як [[пісьменнік]], эсэіст і мастак. Разам з [[Мацуа Басё]] і [[Кабаясі Іса]], Бусон лічыцца адным з найвялікшых японскіх паэтаў перыяду Эда.
 
== Біяграфія ==
[[Выява:A black hawk and two crows by Yosa Buson.jpg|thumb|left|Бусон: Крумкачы і сокал]]
Бусон — псеўданім, якім паэт падпісваў свае творы ў сталыя гады. Да гэтага ён выкарыстаў іншыя псеўданімы. Бусон нарадзіўся ў вёсцы Кэма правінцыі Сэтцу. Сапраўднае імя яго невядома. Лічыцца, што ён быў сынам вясковага старасты, якога звалі Танігуці (адсюль псеўданім Танігуці). Маці была родам з мястэчка Ёса, па гэтай прычыне паэт часта называў сябе Ёса Бусон. Бусон атрымаў добрую адукацыю, чытаў кітайскіх і японскіх класікаў, вучыўся жывапісу. Рана страціўшы бацькоў, у дваццацігадовым узросце з'ехаў у Эда (цяпер [[Токіа]]), дзе вывучаў паэзію і жывапіс пад кіраўніцтвам Хаяна Хадзіна (1676-1742) - аднаго з найбуйнейшых майстроў хайкай таго часу, працягваў лінію Басё. У 1751 годзе перасяліўся ў [[Кіёта]]. Бусон ніколі, нават дамогшыся пэўных поспехаў, прызнання і матэрыяльнага дабрабыту, не вяртаўся на радзіму. Прычыны гэтага невядомыя. Між тым у паэтычнай творчасці Бусона вельмі моцны настрой настальгіі. Ёсць нават цэлы настальгічны цыкл «Вясновы ветрык над дамбай Кэма».