Гірш Ляйбовіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др вікіфікацыя
Радок 27:
'''Гірш (Гершка, Гершак, Гіршак) Ляйбовіч''' (? — пасля {{ДС|||1786}}) — беларускі гравёр і ювелір яўрэйскага паходжання. Прыбыў на службу да князёў [[Род Радзівілаў|Радзівілаў]] з [[Горад Сакаль|г. Сакаль]] каля Львова разам са сваім бацькам, гравёрам Лейбам Жыскялёвічам. Жыў, відаць, у [[Мір]]ы.
[[File:Экслібрыс Нясвіжскай бібліятэкі.jpg|thumb|Экслібрыс Нясвіжскай бібліятэкі]]
Паводле кантракта ад [[16 кастрычніка]] [[1747]] г., падпісанага ў [[Мірскі замак|Мірскім замку]], Ляйбовіч з бацькам пачалі працу над 90 партрэтамі для альбома князёў Радзівілаў, якую скончылі ў 1756 г. Па-за кантрактам у [[1754]]—[[1756]] гг. выканалі яшчэ 15 партрэтаў. Альбом «Выявы роду князёў Радзівілаў» — выдатны помнік беларускай графікі. Уключае 165 партрэтаў. Першы партрэт ([[Вайшунд]]а) і апошні ([[К. С. Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку»|К. С. Радзівіла Пане Каханку]]) маюць подпісы Ляйбовіча. Альбом ствараўся ў 3 этапы рознымі майстрамі на працягу [[1745]]—[[1768]] гг. У [[1745]] г. невядомыя гравёры выканалі 18 партрэтаў, а гравёры з заходнеўкраінскага [[Горад Жоўква|г. Жоўква]] (відаць, Лейзер, і іншыя) — 16 аркушаў. У [[1758]] г. альбом выйшаў накладам 50 экз. у Нясвіжскай друкарні. Паўторна выдадзены ў [[Санкт-Пецярбург]]у з арыгінальных дошак у [[19 стагоддзе|XIX ст.]] У мастацкім выкананні альбома вылучаюцца 3 стылі. 1-ы вызначаецца дасканаласцю і адносіцца да [[1745]] г. 2-і і 3-і адносяцца да часу працы над альбомам Ляйбовіча і яго бацькі і адпавядаюць манерам мастакоў, якія рыхтавалі эскізы партрэтаў для гравіравання. Вядома пра 15 «адтушаваных» для гэтай мэты партрэтах [[1747]] г. прыдворнага мастака Радзівілаў [[Ксаверый Дамінік Гескі|Ф. К. Д. Гескага]]. Прыгатаваныя ім партрэты адрозніваюцца рэльефным рысункам з моцнымі кантрастамі святла і ценю. сярод іншых графічных твораў Ляйбовіча гравюра «Катафалк Ганны з Сангушкаў Радзівілаў», які быў устаноўлены ў езуіцкім касцёле ў Нясвіжы паводле праекта М. Педэцы ([[1747]]—[[1750]] гг.); ілюстрацыі ў кнізе «Казанні і прамовы на пахаванні Ганны з Сангушкаў Радзівіл» ([[Вільня]], 1750); 3 варыянты экслібрыса Радзівілаў для [[нясвіжская бібліятэка|нясвіжскай бібліятэкі]]; герб Радзівілаў к кнізе «Артыкулы ваенныя» ([[Нясвіж]], [[1754]]); карта Літоўскай правінцыі бернардзінцаў з выявамі кляштараў і постацямі святых [[Святы Бернард|Бернарда]] і [[Святы Казімір|Казіміра]]. Апошні задакументаваны твор Ляйбовіча — дэкарыраванне саркафагаў Радзівілаў у крыпце [[Касцёл Божага Цела, Нясвіж|езуіцкага касцёла ў Нясвіжы]]. Драўляныя труны былі абабіты меднымі гравіраванымі дошкамі з надпісамі і арнаментам.
 
== Літаратура ==