Расціслаў Уладзіміравіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ' == Літаратура == * Плахонин А. Г. Потомство Владимира Ярославича и Волынь // Вестник Удмурт...'
 
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Расціслаў Уладзіміравіч''', хроснае імя '''Міхаіл''' (1038 —)
 
Сын [[Уладзімір Яраславіч|Уладзіміра Яраславіча]]. З-за ранняй смерці бацькі, паводле лесвічнага права, Расціслаў не мог разлічваць на старэйшыя стальцы і мусіў задаволіцца воласцю, якую дадуць старэйшыя родзічы. Няма пэўнасці які ўдзел атрымаў 15-гадовы Расціслаў па смерці бацькі. Яшчэ В. М. Тацішчаў пад 1052 годам пісаў, што Расціслаў па смерці бацькі застаўся на княжанні ў Ноўгарадзе і Растове. Аднак далей, пад 1064 года, В. М. Тацішчаў паведамляе ўжо, што Расціслаў у 1052 г. атрымаў Растова-Суздальскую воласць, а ў 1060 г. па смерці Ігара Яраславіча быў пераведзены дзядзькамі ва Уладзімір-Валынскую воласць.
 
Выпадае, аднак, што гэта толькі здагадкі В. М. Тацішчава, бо яго звесткі супярэчаць з некаторымі летапісамі. У Наўгародскім I летапісе малодшага ізводу пад 989 г. запісана, што ў 1054 г. Растова-Суздальскую воласць паводле тастаменту Яраслава Уладзіміравіча атрымаў яго сын Усевалад разам з Пераяслаўскай і Белазерскай воласцю і Паволжам. «Аповесць мінулых гадоў» кажа пра атрыманне Усеваладам толькі Пераяслаўскай воласці. А. Рапаў больш слушнымі лічыць наўгародскія звесткі, бо атрыманне Усеваладам толькі Пераяслаўскай воласці азначала б, што любімы сын быў абдзелены валасцьмі — Пераяслаўская воласць мела дужа абмежаваныя памеры і знаходзілася пад пастаяннымі ўдарамі качэўнікаў.
 
== Літаратура ==