Расціслаў Уладзіміравіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 4:
 
Выпадае, аднак, што гэта толькі здагадкі В. М. Тацішчава, бо яго звесткі супярэчаць з некаторымі летапісамі. У Наўгародскім I летапісе малодшага ізводу пад 989 г. запісана, што ў 1054 г. Растова-Суздальскую воласць паводле тастаменту Яраслава Уладзіміравіча атрымаў яго сын Усевалад разам з Пераяслаўскай і Белазерскай воласцю і Паволжам. «Аповесць мінулых гадоў» кажа пра атрыманне Усеваладам толькі Пераяслаўскай воласці. А. Рапаў больш слушнымі лічыць наўгародскія звесткі, бо атрыманне Усеваладам толькі Пераяслаўскай воласці азначала б, што любімы сын быў абдзелены валасцьмі — Пераяслаўская воласць мела дужа абмежаваныя памеры і знаходзілася пад пастаяннымі ўдарамі качэўнікаў.
 
Таксама зусім не зразумела, чаму Расціслаў мусіў бы атрымаць Уладзімір-Валынскі толькі па смерці Ігара, бо Ігар апошнія тры гады жыцця трымаў не Уладзімір-Валынскі, а Смаленск. Таму звесткі В. М. Тацішчава адносна ўладанняў Расціслава ў 1050-х — пачатку 1060-х гадоў наўрад ці верныя.
 
== Літаратура ==