Адкрыць галоўнае меню

Змены

др
напісаў, спадзяюся АП не парушыў :)
{{вызнч|1=Аляксей}} {{вызн|1=Карпюк}} ([[14 красавіка]] [[1920]], в. Страшава каля Гарадка на(цяпер [[Беласточчына|БеласточчынеБеластоцкае ваяводства]], [[Польшча]]) — [[14 ліпеня]] [[1992]], [[Гродна]]), беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны I і II ступені, медалямі і залатым крыжам польскага ордэна "Віртуці Мілітары". Заслужаны работнік культуры БССР (1980). Лаўрэат Літаратурнай прэміі СП БССР імя І. Мележа (1986) за кнігу "Сучасны канфлікт".<ref name="Гардз">Гардзіцкі...</ref> Лідэр вольнадумнай інтэлігенцыі ў Горадні ў 1960-1980-х, падтрымліваў кантакты з пісьменнікамі-дысыдэнтамі ў СССР<ref name="Дэмакр">Дэмакратычная...</ref>.
{{змест злева}}
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і<ref name="Гардз"/>, бацька быў сябрам [[КПЗБ]]<ref name="Дэмакр"/>. У [[1934]] скончыў семігодку<ref name="Дэмакр"/> і ў 1938-1939 навучаўся ў польскай гімназіі ў Вільні, а пасля яе закрыцця ў 1939-1941 - у Навагрудскім педагагічным вучылішчы (разам з [[У. Калесьнік]]ам<ref name="Дэмакр"/>). У гады нямецка-фашысцкай акупацыі ўваходзіў у склад падпольнай дыверсійнай групы. Падчас адной з дыверсій на чыгунцы (кан. 1942) быў арыштаваны і адпраўлены ў беластоцкую турму, а адтуль у канцлагер Штутгоф<ref name="Гардз"/><ref name="Дэмакр"/>, што адаб'ецца на ягонай далейшай біяграфіі<ref name="Дэмакр"/>. Увосень 1943 уцёк з лагера і прыняў удзел у партызанскай барацьбе. У 1944 быў камандзірам партызанскага атрада імя К. Каліноўскага на Гародзеншчыне. У 1944-1945 служыў у Савецкай Арміі, удзельнічаў у баях на тэрыторыі Польшчы і Германіі. Двойчы паранены, інвалід II групы<ref name="Дэмакр"/>. У 1947 уступіў у [[КПСС]]<ref name="Дэмакр"/>. Скончыў аддзяленне англійскай мовы Гродзенскага педагагічнага інстытута (1949). Працаваў загадчыкам Сапоцкінскага [[раённы аддзел народнай адукацыі|РАНА]] (1949-1951), дырэктарам Біскупцкай сямігадовай школы Ваўкавыскага раёна (1951-1953). У друку дэбютаваў у 1953 аповесцю "У адным інстытуце"<ref name="Гардз"/>. Член [[СП СССР]] з 1953. Працаваў у Гродзенскім педінстытуце (1953-1955), у абласной газеце «Гродзенская праўда» (1955-1957), уласным карэспандэнтам газеты "Літаратура і мастацтва". У 1961 скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З 1961 - загадчык агенцтва «Інтурыст» (Гродна), з 1965 - сакратар Гродзенскага абласнога аддзялення СП БССР, з 1970 - упаўнаважаны УААП па вобласці, у 1977-1981 - дырэктар Рэспубліканскага музея атэізму і гісторыі рэлігіі ў Гродна (адзін з самых нацыянальных па духу музэяў Беларусі ў савецкія часы<ref name="Дэмакр"/>). З 1978 - зноў сакратар Гродзенскага аддзялення СП БССР<ref name="Гардз"/>, у 2-ой пал. 1980-х актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці Гродна: адзін з актывістаў [[БНФ]], адзін з заснавальнікаў ЗБС "Бацькаўшчыны", меў цесныя кантакты з клубам "Паходня"<ref name="Дэмакр"/>.
 
А.Карпюк вядомы як аўтар твораў пра жыццё Заходняй Беларусі ў 1-ай пал. 19 ст. - тэме, якая дазваляла ва ўмовах савецкай цэнзуры раскрываць некаторыя старонкі нацыянальнай гісторыі (аповесць "Данута", раман-быль "Вершалінскі рай" ды інш.). Вакол А.Карпюка ў Горадні ў 1960-1970-х узнік своеасаблівы клуб вольнадумнай інтэлігенцыі. У розныя часы з гэтым асяродкам кантактавалі Васіль Быкаў, Данута Бічэль-Загнетава, Вольга Іпатава, Браніслаў Ржэўскі. Сам А.Карпюк пашыраў забароненую ў БССР літаратуру, ліставаўся з А. Салжаніцыным, які перадаў яму для магчымай публікацыі сваю п'есу "Свеча на ветру" ды апавяданні "Правая кисть" і "Как жаль!"; кантактаваў з сям'ёй Геніюшаў. Тэлефонныя размовы А.Карпюка пачалі праслухоўваць, у ягонай кватэры рабіліся тайныя вобыскі. Аднойчы нехта папярэдзіў пра мяркуемы вобыск - тады Карпюк знішчыў лісты А.Салжаніцына, самвыдат (напрыклад, раман Я.С.Гінзбург "Крутой маршрут" і г.д.). Паводле ўспамінаў жонкі Карпюка, «''нелегальную прадукцыю... ўначы склалі і ўтапілі, ... але нешта і захавалася''».<ref name="Дэмакр"/>
 
20 чэрвеня 1969 старшыня [[КДБ СССР]] Ю. Андропаў накіраваў у ЦК КПСС сакрэтны ліст, дзе гаварылася: «''Комитет государственной безопасности Белоруссии располагает данными о политически нездоровых настроениях белорусских писателей - члена КПСС Карпюка и Быкова... Карпюк нелегально распространяет среди своих знакомых различные пасквили в виде книги Гинзбурга-Аксёнова «Крутой маршрут» и другие. Отрицательно воздействует на молодёжь... Комитетом госбезопасности Белоруссии с санкции ЦК компартии республики готовятся мероприятия, направленные на предотвращение возможных враждебных акций названных лиц''». 21 красавіка 1972 А.Карпюк быў выключаны з КПСС па абвінавачванні ў нацыяналізме, кулацкім паходжанні, хлусні пра сваё мінулае - лагерныя дакумэнты (цяпер на месцы гэтага лагера, які знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы, створаны музэй) былі сфальшававаныя афіцэрамі КГБ Фаміным і Клімовічам. У 1970-1972 ня мог нідзе ўладкавацца на працу. А.Карпюк прабіваўся да П.Машэрава, і той дапамог яму - у красавіку 1973 А.Карпюку далі вымову (за выступы супраць афіцыйнай палітыкі партыі) і аднавілі ў партыі. Назіраньні за А.Карпюком усё адно працягваліся, але, як сведчаць сучаснікі, «''не было ніводнага якога-небудзь прадстаўнічага пісьменьніцкага форуму ў Беларусі, дзе б не выступаў Карпюк... ён не саромеўся казаць праўду''», «''не было ни одного собрания в Союзе писателей, на котором не выступил бы Карпюк и не «врезал» бы по первое число какому-нибудь освиневшему главначпупсу - партийному или литературному''». Сын А.Карпюка Іван напісаў у маі 1976 ліст, адрасаваны Андропаву, дзе гаварылася, што яму, выдатніку МІФІ, не даюць уладкавацца на працу, бо на ім нейкае таўро.<ref name="Дэмакр"/>
 
У 1989 А.Карпюк, актыўна праяўляе сябе як публіцыст - ён публікуе шэраг артыкулаў са сваёй трактоўкай, далёкай ад афіцыёзнай ацэнкі, падзеяў 1939<ref>Карпюк А. Печальные были // Гродненская правда 20-21.07.1989; Карпюк А. Чтобы больше было правды // Гродненская правда 05.10.1989; Карпюк А. Варашылаўскія стралкі // ЛіМ. 20.10.1989.</ref>. Бюро Гродзенскага абкаму КПБ прымае спецыяльную пастанову пра гэтыя артыкулы, дзе сцвярджаецца, што «''Карпюком субъективно, односторонне показана освободительная миссия Красной Армии в сентябре 1939 года, по-своему трактуется отношение жителей к воинам и ход коллективизации в 40-50-е годы''». Менавіта гэтая пастанова стала падставаю для напісання Васілём Быкавым артыкула ў абарону Карпюка. А.Карпюк стаў аб'ектам нападак у часопісе «Политический собеседник», дзе пра яго былі пададзеныя фальшывыя звесткі. Карпюк падаў у суд на аўтара артыкула і 2 красавіка 1991 выйграў працэс. Вярхоўны суд БССР 12 ліпеня 1991 пацвердзіў асноўныя пункты судовага выраку. 5 красавіка 1991 Карпюк выйшаў з КПСС, матывуючы гэта тым, што «''разуверыўся ў прынцыпах марксізму-ленінізму ды прыйшоў да высновы, што ідэі яго ўтапічныя, ...прыдуманыя бюракратамі ў кабінэтах''», але партыйны білет пакінуў сабе «''на памяць аб летуценьнях сваёй маладосьці''».<ref name="Дэмакр"/>
 
== Творы ==
*Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў "Дзве сасны" (1958), "Данута" (1960), "Мая Гродзеншчына" (нарыс, 1960), "Пушчанская адысея" (1964), "Чаго мы варты" (бібліятэка газеты "Голас Радзімы", 1970), "След на зямлі: Скарбы і здабыткі маёй Гродзеншчыны" (1972), "Вершалінскі рай" (1974), "Ольга Корбут" (1977), "Свежая рыба" (1978), "Партрэт" (1983), "Сучасны канфлікт" (1985), "Дзве сястры" (казка, 1986), раман "Карані" (1988). Выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах у 1980 і 1990-1991.<ref name="Гардз"/> Выйшлі Выбраныя творы у "Беларускі кнігазборы" у [[2007]]<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14833 У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008] — Эл.рэсурс nn.by<br/>''Выбраныя творы / Аляксей Карпюк; Укладаньне, прадмова, каментары А. Фядута. Мінск, 2007. — 600 с. («Беларускі кнігазбор»: Серыя 1. Мастацкая літаратура).'' У кнізе: аповесці "Данута", "Развітанне з ілюзіямі", драма "Канец свету", у раздзеле Публіцыстыка — выступ на 5‑м з'ездзе пісьменнікаў у Мінску і "Перэпетыі пошукаў"; лісты да Янкі Брыля, Міхася Забэйды‑Суміцкага, Максіма Танка, Васіля Быкава, Пятра Машэрава, Міхаіла Гарбачова ды інш; успаміны пра А. Карпюка: Вольгі Іпатавай, Ніны Ляшчонак, урыўкі з успамінаў Барыса Клейна і Васіля Быкава.<ref>[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14833 У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008] — Эл.рэсурс nn.by</ref>.
 
== Дакументы<ref name="Дэмакр"/> ==
* ANH. F-3 (Аляксей Карпюк);
* Центр Хранения Современной Документации. Фонд 5, опись 61, ед. хранения 8182 (ролик № 009867).
* Постановление Бюро Гродненского обкома КПБ «Об обращении и письмах ветеранов войны и труда в обком КПБ на публикации А.Н.Карпюка в газете «Гродненская гравда» // Гродненская правда 23.12.1989;
 
== Крыніцы<small><ref name="Дэмакр"/></small> ==
* Быков В. В железной раковине // Литературная газета. № 14, 04.06.1990;
* Леденеев Я. Истина дороже всего // Политический собеседник. 1990, № 10;
* Бабич Д. Он был в России больше, чем поэт... 14 малоизвестных фактов из жизни Ю.В.Андропова // Комсомольская правда. 16.10.1992;
* Бабич Д. Как «жучки» точили книги Быкова // Комсомольская правда. 16.02.1993;
* Тарас В. На острове воспоминаний // Нёман. 1998, № 5;
* Каментар-інтэрвію з Карпюком да артыкула ў «Гродненской правде» за 23 снежня 1989 году // Рэанімова. 1990, № 1 (7).
 
{{зноскі}}
 
{{літ|1=|{{крыніцы/БП 1917-90|Карпюк Аляксей}}|Дэмакратычная апазіцыя Беларусі. 1956-1991 гг. Персанажы і кантэксты. Рэд. А.Дзярновіч. – Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1|[http://www.nn.by/index.php?c=ar&i=14833 У «Беларускім кнігазборы» выйшаў зборнік твораў Аляксея Карпюка // Наша Ніва on-line: Культура / 16:46, 5 лютага 2008].|Від=Б}}
 
== У Сеціве ==