Розніца паміж версіямі "Няміга (рака)"

6 байтаў выдалена ,  8 гадоў таму
др
няма тлумачэння праўкі
др (r2.7.3) (робат змяніў: en:Nyamiha River)
др
Як высветлена археолагамі і гісторыкамі Мінска, Няміга працякала па тэрыторыі менскага пасада ў блізкасці ад дзядзінца і ўпадала ў Свіслач у 100—150 м ад яго.<ref name="История Минска. Мн. 1957. С.10—11">История Минска. Мн. 1957. С.10—11</ref> Гэтыя звесткі, здавалася б, супярэчаць дадзеным летапіса, дзе выразна гаворыцца, што Яраславічы прыйшлі да Нямігі пасля ўзяцця Менска, такім чынам паміж горадам і ракой мяркуецца нейкае досыць значная адлегласць. Гэтая супярэчнасць развязваецца меркаваннем некаторых археолагаў, што старажытны Мінск нахадзіўся на беразе ракі Менкі, пры ўпадзенні ў яе ручая Дуная, у 16 км на захад ад пазнейшага Менска,<ref>Поболь Л. Д. Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. М., 1988. С.47</ref> але не ўсе археолагі з гэтым згодныя.<ref>Загорульский Э. М. Возникновение Минска. Мн., 1982.</ref> (Гл.падр. [[Гісторыя Мінска#Узнікненне Мінска]]) Тым не менш застаецца загадкавым, чаму аб невялікай рэчцы ўзгадвае і летапіс і Слова, не гаворачы пры гэтым аб куды больш значнай Свіслачы — Усяслаў, паводле Слова, «''скочи влъкомъ до Немиги''», такім чынам менавіта Няміга з'яўляецца тут геаграфічным арыенцірам, які замяняе ва ўсведамленні аўтара Слова і раку Свіслач, і горад Менск.
 
Раней выток ракаракі Няміга быў каля перакрыжыванняскрыжавання вуліцы Грушаўскай і Разінскага завулка, дзе раней было балота, а цяпер толькі вільготная нізіна. Працякала ад Грушаўкі на месцы сучасных праспекта Дзяржынскага, вуліцы Мяснікова, [[Вуліца Няміга|вуліцы Няміга]] і ўпадала ў раку Свіслач насупраць [[Траецкае прадмесце|Траецкага прадмесця]], там дзе цяпер мост з вул. Няміга на вул. М. Багдановіча. Да [[XIX стагоддзе н.э.|XIX ст.]] Няміга моцна памялела, але здарался вялікія паводкі, які затаплялі вуліцу Няміга і раён [[Нізкі рынак, Мінск|Нізкага рынку]]. У [[1912]] было прынятае рашэнне завесці Нямігу ў калектар, але гэтаму перашкодзіла 1-ая Сусветная вайна, план пачалі ажыццяўляць толькі ў [[1924]], да [[1926]] у калектар была запушчана ніжняя частка ракі, у вярхоўях Няміга цякла па паверхні да [[1955]]. Сёння Няміга, невялікі ручай і працякае ў бетонным калектары, на 400—500 метраў паўднёвей старога рэчышча пад вул. Няміга.<ref name="История Минска. Мн. 1957. С.10—11"/> Але не гледзячы на бетонны калектар, на месцы колішняга рэчышча Нямігі здараюцца паводкі, як напрыклад [[25 ліпеня]] [[2004]], [[24 ліпеня]] [[2007]], [[23 ліпеня]] [[2009]], [[26 ліпеня]] [[2010]] г. Цяпер раку можна прасачыць ад чыгуначнай станцыі Мінск-Таварная, дзе яна цячэ ў вельмі вузкай трубе, якая пад вул. К.Цэткін далучаецца да калектара дыяметрам 80 см, які ў сваю чаргу пад перакрыжываннем вул. Мяснікова і Нагіна ўпадае ў калектар дыяметрам 1,75 м. За 200 м да рэчышча р. Свіслач калектар Нямігі далучаны да калектара «Цэнтр», які ўпадае ў Свіслач на некалькі кіламетраў ніжэй за месца натуральнага вусця Нямігі.
 
{{зноскі}}
69

правак