Розніца паміж версіямі "Антон Андрэевіч Сокал-Кутылоўскі"

− 5 categories using HotCat
(− 5 categories using HotCat)
[[Выява:Mogila Antoniego Sokol-Kutylowskiego.jpg|thumb|250px|Магіла Антона Сокала-Кутылоўскага]]
 
'''Антон Андрэевіч СОКАЛ-КУТЫЛОЎСКІ''' ({{ДН|7.|2.[[|1892]]}}, хутар Чырвоная Горка Пінскага павета Мінскай губерні, цяпер [[Лунінецкі раён]] [[Брэсцкая вобласць|Брэсцкай вобл.]]  {{ДС|7.|3.|1983}}, [[Шчэцін]], [[Польшча]]), грамадскі і ваенны дзеяч, мемуарыст.
 
У 1910 скончыў Панявежскую настаўніцкую семінарыю. Настаўнічаў у школах [[Літва|Літвы]]. У 1913-15 вучыўся на Петраградскіх політэхнічных курсах. З 1915 у арміі. Скончыў Казанскае ваеннае вучылішча. Накіраваны прапаршчыкам на фронт. Ваяваў у [[Галіцыя|Галіцыі]] і пад [[Вільня]]й. Капітан.
 
З 1917 жыў на сваім хутары. У жніўні [[1918]] выехаў у [[Растоў-на-Доне]]; уступіў у армію генерала Дзянікіна. Потым вярнуўся дадому, быў прызваны ў Чырвоную Армію, адкуль уцёк і перайшоў у армію генерала Юдзеніча, якая дзейнічала ў [[Эстонія|Эстоніі]]. Летам [[1920]] вярнуўся ў [[Беларусь]]. У снежні 1920 узначаліў Слуцкую брыгаду. Пасля падаўлення [[Слуцкае паўстанне|Слуцкага паўстання]] разам з брыгадай перайшоў савецка-польскую мяжу і да мая [[1921]] быў інтэрнаваны.
 
У 1921-39 быў праваслаўным святаром, настаўнічаў.
 
Арыштаваны 19.6.1941 у [[Германія|Германіі]]. Здолеў вызваліцца пасля пачатку вайны. З кастрычніка [[1941]] да ліпеня [[1944]] працаваў школьным інспектарам у [[Ганцавічы|Ганцавічах]], удзельнік нацыянальнага падполля. Падпалкоўнік [[Беларуская краёвая абарона|Беларускай краёвай абароны]].
 
Арыштаваны 30.4.[[1945]]. Да лістапада 1947 знаходзіўся ў Паўночнапячэрскім лагеры. 20.4.1948 Ваенным трыбуналам войск МУС БВА асуджаны на 25 гадоў турмы. Вызвалены ў лістападзе [[1957]] па амністыі.
 
Апошнія гады правёў у Шчэціне. Напісаў успаміны пра Слуцкае паўстанне 1920.
 
{{літ|1=|Грынь А., Міхнюк У. Следству вядома…: (Па старонках справы А. Сокал-Кутылоўскага з архіва КДБ) // Полымя. 1994, № 11| Як судзілі Антона Сокал-Кутылоўскага: Жыцьцярыс… Берасьце, 2000| ЭГБ, т. 6-1.|Від=Б}}
 
=== У Сеціве ===
* [http://pakutniki.narod.ru/ Пакутнікі Беларусі]
 
{{DEFAULTSORT:Сокал-Кутылоўскі Антон Андрэевіч}}
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся 7 лютага]]
[[Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1892 годзе]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны]]
[[Катэгорыя:Беларуская Вайсковая Камісія]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Слуцкага паўстання]]
[[Катэгорыя:Беларускі калабарацыянізм]]
[[Катэгорыя:Памерлі 7 сакавіка]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў 1983 годзе]]
[[Катэгорыя:Памерлі ў Шчэціне]]