Памяць з адвольным доступам: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
арфаграфія
арфаграфія, афармленне
Радок 4:
'''Памяць з адвольным доступам''', аператыўная памяць ({{lang-en|Random-access memory, RAM}}) – від [[камп'ютар]]ных прыладаў для захоўвання [[Інфармацыя|інфармацыі]]. На сённяшні дзень існуе ў выглядзе [[Інтэгральная схема|інтэгральных схем]], якія дазваляюць мець доступ да захаванай інфармацыі ў любым парадку (г.зн. адвольна). “Адвольна” ў гэтым выпадку падкрэслівае тое, што любая частка інфармацыі можа быць атрымана за пэўны час, незалежна ад яе месцазнаходжання і суадносін з папярэдняй часткай.
 
Тэрмін “памяць з адвольным доступам” часта асацыююць з энергазалежнымі тыпамі памяці (такімі як ''DRAM''), дзе інфармацыя губляецца пасля адключэння сілкавання. Многія іншыя тыпы памяці таксама з'яўляюцца памяццю з адвольным доступам, у тым ліку большасць тыпаў памяці толькі для чытання і флэш-памяць (г.зв. ''NOR-flash'').
 
Абмен данымі паміж працэсарам і аператыўнай памяццю адбываецца:
Радок 12:
Даныя, якія знаходзяцца ў аператыўнай памяці, даступныя толькі ў той час, калі на модулі памяці падаецца напружанне, г. зн. камп'ютар уключаны. Знікненне на модулях памяці сілкавання, нават кароткачасовае, вядзе да скажэння ці поўнага знішчэння даных у АЗП.
 
Энергазберагальныя рэжымы працы мацярынскай платы камп'ютара дазваляюць пераводзіць яго ў рэжым «сну», што значна скарачае узровень спажывання камп'ютарам электраэнергіі. Для захоўвання зместу АЗП у гэтым выпадку ўжываюць запіс зместу аператыўнай памяці ў спецыяльны файл (у сістэме [[Windows XP]] ён называецца <code>''hiberfil.sys</code>''), альбо ў спецыяльны падзел (''swap-partition'' у сістэме ''gnu/linux'').
 
У агульным выпадку, аператыўная памяць утрымлівае даныя аператыўнай сістэмы і запушчаных на выкананне праграм, таму ад аб'ёму аператыўнай памяці залежыць колькасць задач, якіякія адначасова можа выконваць камп'ютар.
 
'''Аператыўная запамінальная прылада''', '''АЗП''' — тэхнічная [[прылада]], якая рэалізуе функцыі аператыўнай памяці.
 
АЗП можа быць выраблена як асобны блок ці ўваходзіць у канструкцыю, напрыклад аднакрыштальнай [[ЭВМ]] ці [[мікракантролер]]а.
 
== Гісторыя==
{{main|Гісторыя вылічальнай тэхнікі}}
У 1834 годзе [[Чарльз Бэбідж]] пачаў распрацоўку Аналітычнай машыны. Адна з важных частак гэтай машыны называлася «Склад» (''store''), і прызначалася для захоўвання прамежкавых вынікаў вылічэнняў. Вынікі запаміналіся з ужываннем валоў і шасцерняў.
 
ЭВМ ''першага пакалення'' можна лічыць пакуль эксперыментальнымі, таму ў іх ужывалася безліч разнастайных запамінальных прылад: на ртутных [[Памяць на лініях затрымкі|лініях затрымкі]], [[Запамінальная электронна-прамянёвая трубка|электронна-прамянёвых]] і электрастатычных трубках. У якасці аператыўнай памяці ужываўся таксама [[магнітны барабан]]: ён забяспечваў дастатковую для камп'ютараў тых часоў хуткадзейнасць і ўжываўся ў якасці асноўнай памяці для захоўвання праграм і уведзеныхўведзеных даных.
 
''Другое пакаленне'' патрабавала больш тэхналагічных у вытворчасці схем аператыўнай памяці. Найбольш распаўсюджаным відам памяці ў той час стала [[памяць на магнітных сардэчніках]].
 
Пачынаючы з ''трэцяга пакалення'' большасць вузлоў камп'ютараў сталі вырабляць на [[інтэгральная схема|мікрасхемах]], у тым ліку і аператыўную памяць. Найбольшае распаўсюджанне атрымалі два віды АЗП: на высновеаснове кандэнсатараў (дынамічная памяць) і трыгераў (статычная памяць). Абодва гэтыя віды памяці не здольны захоўваць даныя пры адключэнні сілкавання — для гэтай мэты выкарыстоўваецца [[энерганезалежкая памяць]].
 
== АЗП сучасных камп'ютараў ==
АЗП большасці сучасных камп'ютараў уяўляюць сабой [[Модуль памяці|модулі]] [[DRAM|дынамічнай]] памяці, якія змяшчаюць [[паўправаднік]]овыя [[Інтэгральная схема|ІС]] ЗП, арганізаваныя па прынцыпу [[Запамінальная прылада з адвольным доступам|прылад з адвольным доступам]]. Памяць дынамічнага тыпатыпу танней, чым статычнага, і яе шчыльнасць вышэй, што дазваляе на той жа прасторы крэмніевай падложкі размяшчаць больш ячэек памяці, але пры гэтым яе хуткадзейнасць ніжэй. Статычная, наадварот, больш хуткая памяць, яле яна і даражэй. У сувязі з гэтым масавую аператыўную памяць ствараюць на модулях дынамічнай памяці, а памяць статычнага тыпу ўжываецца для стварэння кэш-памяці ўнутры мікрапрацэсара.
 
== Гл. таксама ==