Няміга (рака): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др стылявыя змены
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 29:
Як высветлена археолагамі і гісторыкамі Мінска, Няміга працякала па тэрыторыі менскага пасада ў блізкасці ад дзядзінца і ўпадала ў Свіслач у 100—150 метрах ад яго.<ref name="История Минска. Мн. 1957. С. 10—11">История Минска. Мн. 1957. С.10—11</ref> Гэтыя звесткі, здавалася б, супярэчаць летапісу, дзе гаворыцца, што Яраславічы прыйшлі да Нямігі пасля ўзяцця Менска, то бок паміж горадам і ракой была нейкае досыць значная адлегласць. Гэтая супярэчнасць развязваецца меркаваннем некаторых археолагаў, што старажытны Менск нахадзіўся на беразе ракі Менкі, пры ўпадзенні ў яе ручая Дуная, за 16 км на захад ад пазнейшага Менска<ref>Поболь Л. Д. Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. М., 1988. С.47</ref>, але не ўсе археолагі з гэтым згодныя<ref>Загорульский Э. М. Возникновение Минска. Мн., 1982.</ref>. (Гл. падр. [[Гісторыя Мінска#Узнікненне Мінска]]) Тым не менш застаецца загадкавым, чаму чаму невялікую рэчку згадвае і летапіс і Слова, не гаворачы пра больш значную Свіслачы — Усяслаў, паводле Слова, «''скочи влъкомъ до Немиги''», такім чынам менавіта Няміга з'яўляецца тут геаграфічным арыенцірам, які замяняе ва ўсведамленні аўтара Слова і раку Свіслач, і горад Менск.
 
Раней выток Нямігі быў каля скрыжавання вуліцы Грушаўскай і Разінскага завулка, дзе было балота, а цяпер толькі вільготная нізіна. Працякала ад Грушаўкі на месцы сучасных праспекта Дзяржынскага, вуліцы Мяснікова, [[Вуліца Няміга|вуліцы Няміга]] і ўпадала ў раку Свіслач насупраць [[Траецкае прадмесце|Траецкага прадмесця]], там дзе цяпер мост з вуліцы Нямігі на вуліцу М. Багдановіча. Да [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] Няміга моцна абмялела, але здараліся вялікія паводкі, які затаплялі вуліцу Нямігу і раён [[Нізкі рынак, Мінск|Нізкага рынку]]. У 1912 годзе было прынятае рашэнне завесці Нямігу ў калектар, але гэтаму перашкодзіла 1-я сусветная вайна, план пачалі ажыццяўляць толькі ў 1924 годзе, да 1926 года ў калектар была запушчана ніжняя частка ракі, у вярхоўях Няміга цякла па паверхні да 1955 года. Сёння Няміга невялікі ручай і працякае ў бетонным калектары, на 400—500 метраў паўднёвей старога рэчышча пад вуліцай Няміга.<ref name="История Минска. Мн. 1957. С. 10—11"/> Але не гледзячы на бетонны калектар, на месцы колішняга рэчышча Нямігі здараюцца паводкі, як напрыклад [[25 ліпеня]] [[2004]], [[24 ліпеня]] [[2007]], [[23 ліпеня]] [[2009]], [[26 ліпеня]] [[2010]] гадоў. Цяпер раку можна прасачыць ад чыгуначнай станцыі Мінск-Таварная, дзе яна цячэ ў вельмі вузкай трубе, якая пад вуліцай К. Цэткін далучаецца да калектара дыяметрам 80 см, які ў сваю чаргу пад скрыжаваннем вуліц Мяснікова і Нагіна ўпадае ў калектар дыяметрам 1,75 метра. За 200 м да рэчышча Свіслачы калектар Нямігі далучаны да калектара «Цэнтр», які ўпадае ў Свіслач на некалькі кіламетраў ніжэй за месца натуральнага вусця Нямігі.
 
{{зноскі}}