Няміга (рака): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 27:
Нарэшце ў 1821 годзе [[Зарыян Даленга-Хадакоўскі]] атоесніў Нямігу з пратокай у Мінску<ref>Меркаванне не апублікаванае, аб гэтым гл.: Прийма Ф. Я. «Слово о полку Игореве» в русском историко-литературном процессе первой трети XIX века. Л., 1980. С. 124.</ref>. Затым Пагодзін, да якога ў 1836 годзе трапілі паперы Даленгі-Хадакоўскага, пацвердзіў яго меркаванне. Да такой самай думкі прыйшоў Н. П. Барсаў<ref>Барсов Н. П. Очерки русской исторической географии. С.85</ref>, хоць і даваў тэксту Слова нетрадыцыйную інтэрпрэтацыю. Да аналагічных высноў прыйшоў Кудрашоў, які пісаў, што больш за ўсё падстаў атаясамліваць з Нямігай з Слова раку Нямігу, што з'яўляецца прытокам ракі Свіслачы, на абодвух берагах якой размешчаны Мінск<ref>Кудряшов К. В. Про Игоря Северского, про землю Русскую: Историко-географический очерк о походе Игоря Северского на половцев в 1185 году. М., 1959. С.56</ref> і спасылаўся на падобнае меркаванне Лонгінава<ref>Лонгинов А. В. Историческое исследование сказания о походе Северского князя Игоря Святославича на половцев в 1185 г. Одесса, 1892. С. 170.</ref>. Такім чынам, атаясненне Нямігі з ракой у Мінску цяпер з'яўляецца традыцыйным у гістарыяграфіі.
 
Як высветлена археолагамі і гісторыкамі Мінска, Няміга працякала па тэрыторыі менскага пасада ў блізкасці ад дзядзінца і ўпадала ў Свіслач у 100—150 метрах ад яго.<ref name="История Минска. Мн. 1957. С. 10—11">История Минска. Мн. 1957. С.10—11 10-11.</ref> Гэтыя звесткі, здавалася б, супярэчаць летапісу, дзе гаворыцца, што Яраславічы прыйшлі да Нямігі пасля ўзяцця Менска, то бок паміж горадам і ракой была нейкае досыць значная адлегласць. Гэтая супярэчнасць развязваецца меркаваннем некаторых археолагаў, што старажытны Менск нахадзіўся на беразе ракі Менкі, пры ўпадзенні ў яе ручая Дуная, за 16 км на захад ад пазнейшага Менска<ref>Поболь Л. Д. Новые данные о древнем Менеске (Минске) // Древности славян и Руси. М., 1988. С.47</ref>, але не ўсе археолагі з гэтым згодныя<ref>Загорульский Э. М. Возникновение Минска. Мн., 1982.</ref>. (Гл. падр. [[Гісторыя Мінска#Узнікненне Мінска]]) Тым не менш застаецца загадкавым, чаму чаму невялікую рэчку згадвае і летапіс і Слова, не гаворачы пра больш значную Свіслачы — Усяслаў, паводле Слова, «''скочи влъкомъ до Немиги''», такім чынам менавіта Няміга з'яўляецца тут геаграфічным арыенцірам, які замяняе ва ўсведамленні аўтара Слова і раку Свіслач, і горад Менск.
 
Раней выток Нямігі быў каля скрыжавання вуліцы Грушаўскай і Разінскага завулка, дзе было балота, а цяпер толькі вільготная нізіна. Працякала ад Грушаўкі на месцы сучасных праспекта Дзяржынскага, вуліцы Мяснікова, [[Вуліца Няміга|вуліцы Няміга]] і ўпадала ў раку Свіслач насупраць [[Траецкае прадмесце|Траецкага прадмесця]], там дзе цяпер мост з вуліцы Нямігі на вуліцу М. Багдановіча. Да [[XIX стагоддзе|XIX ст.]] Няміга моцна абмялела, але здараліся вялікія паводкі, які затаплялі вуліцу Нямігу і раён [[Нізкі рынак, Мінск|Нізкага рынку]]. У 1912 годзе было прынятае рашэнне завесці Нямігу ў калектар, але гэтаму перашкодзіла 1-я сусветная вайна, план пачалі ажыццяўляць толькі ў 1924 годзе, да 1926 года ў калектар была запушчана ніжняя частка ракі, у вярхоўях Няміга цякла па паверхні да 1955 года. Сёння Няміга невялікі ручай і працякае ў бетонным калектары, на 400—500 метраў паўднёвей старога рэчышча пад вуліцай Няміга.<ref name="История Минска. Мн. 1957. С. 10—11"/> Але не гледзячы на бетонны калектар, на месцы колішняга рэчышча Нямігі здараюцца паводкі, як напрыклад [[25 ліпеня]] [[2004]], [[24 ліпеня]] [[2007]], [[23 ліпеня]] [[2009]], [[26 ліпеня]] [[2010]] гадоў. Цяпер раку можна прасачыць ад чыгуначнай станцыі Мінск-Таварная, дзе яна цячэ ў вельмі вузкай трубе, якая пад вуліцай К. Цэткін далучаецца да калектара дыяметрам 80 см, які ў сваю чаргу пад скрыжаваннем вуліц Мяснікова і Нагіна ўпадае ў калектар дыяметрам 1,75 метра. За 200 м да рэчышча Свіслачы калектар Нямігі далучаны да калектара «Цэнтр», які ўпадае ў Свіслач на некалькі кіламетраў ніжэй за месца натуральнага вусця Нямігі.