Згуртаванне беларусаў Канады: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Спасылкі: шаблон using AWB (7794)
др clean up, replaced: выставы → выстаўкі, ньн → нн (2), рганізацыяў → рганізацый, ы у → ы ў (3), св. → Св. , асцяў → асцей, скае эміграцыі using AWB
Радок 4:
У сакавіку [[1949]] праз ЗБК было арганізавана святкавання [[Дзень Волі|Дня волі]] ([[25.3]]), а [[28 мая]] 1949 у [[Таронта]] адбыўся 1-ы Агульны з'езд ЗБК, старшынёй Галоўнай управы ЗБК прызначаны К. Акула. Былі заснаваныя аддзелы ЗБК у Таронта, [[Гамільтан, Канада|Гамільтане]], [[Лондан]]е, [[Атава|Атаве]], Садбуры і [[Манрэаль|Манрэалі]]. На 4-м Агульным з'ездзе ЗБК (май [[1952]]) большасць сяброў ЗБК выказала падтрымку Радзе і Ураду БНР і БАПЦ, меншая частка, якая выказвалася за апалітычнасць ЗБК, у выніку пакінула з'езд і заснавала Беларускае нацыянальнае аб'яднанне (БНА), а пры ім царкву Еўфрасінні Полацкай.
 
У 1951 пры універсітэцеўніверсітэце Таронта праз ЗБК створаны лектарат беларусазнаўства (праіснаваў да 1953, калі яго лектар [[Вінцэнт Жук-Грышкевіч|Вінцэнта Жук-Грышкевіча]] пераехаў у Мюнхен для працы ў беларускай рэдакцыі Радыё «Вызваленне» (цяпер [[Радыё «Свабода»]]). У 1952 праз ЗБК арганізаваная 1-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амерыкі (такія сустрэчы наладжваюцца рэгулярна), у тым жа годзе сябра ЗБК В. Жук-Грышкевіч рэпрэзентаваў беларусаў на «Пакс Романа», што адбываўся ў Таронта і Квебек-сіці. У 1953 намаганнямі Вінцэнта Жук-Грышкевіча заснавана каса самапомачы — ''Belorussian (Toronto) Credit Union Ltd.'' Улетку 1954 ЗБК набыла дом на Дандас стрыт 1000, дзе [[БАПЦ]] была адкрытая царква свСв. Кірылы Тураўскага. Але гэты дом мала адпавядаў патрэбам ЗБК, таму ў 1959 быў прададзены (~10 млн. [[канадскі долар|канадскіх дол.]]), і за сумесныя з БАПЦ грошы куплены будынак на Сант-Кларэнс авеню, 524, дзе быў створаны Беларускі рэлігійна-грамадскі цэнтр у Таронта. Пры старшыні ЗБК Антоне Маркевічу (2-я пал. 1950-х) ЗБК праз Таронтаўскае радыё арганізавала беларускія перадачы. ЗБК адзначаюцца ўсе значныя для беларусаў і Беларусі святы і ўгодкі, напрыклад, Дзень беларускага друку, наладжваюццаладзяцца выставывыстаўкі, імпрэзы і чытанні, у т.л. у супрацоўніцтве з іншымі беларускімі арганізацыямі Паўночнай Амерыкі, напрыклад з [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку|Беларускім інстытутам навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку]].
 
У студзені 1966 заснаваны Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады (ККБК), заснавальнікамі яго былі: Беларуская самапомач у Атаве, БНА, ЗБК, а ў 1967 далучыліся [[Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе]] і Саюз моладзі Канады, а ў 1980 Згуртаванне беларусаў у правінцыі Квебек.
 
У 1967 В. Жук-Грышкевіч прыняў удзел у 2-й Канферэнцыі славян Канады, якая адбывалася пры універсітэцеўніверсітэце Атавы, з дакладам "''Беларусы і канадская статыстыка'' ў якім даводзіў, што беларусаў у Канадзе больш за 50 тыс. і яны мусяць быць адзначаны ў дзяржаўнай статыстыцы. Пасля гэтай канферэнцыі ў супрацоўніцтве з Беларускім інстытутам навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку быў створаны Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе.
 
У 1960-я ЗБК удзельнічала ў грамадскім абмеркаванні дзяржаўнай моўнай палітыкі распачатым урадам Канады праз Камісію білінгвізму, ад ЗБК прадстаўлены былі два ліста — адзін ад маг. Алеся Грыцука, другі ад др. Барыса Рагулі. У выніку камісія вырашыла, што Канада краіна двухмоўная і двухкультурная, але гэта была непрымальна для грамадзян Канады розных іншых этнічных прыналежнасцяўпрыналежнасцей, якія складалі тады каля 40 % насельніцтва Канады. Тады ў снежні 1968 пад кіраўніцтвам сенатара Паўла Юзыка ў Таронта адбылася «''Thinkers' Conference''» па справе праўнага стану культур этнічных групаў. На гэтай канферэнцыі беларусаў рэпрэзентаваў др. В. Жук-Грышкевіч. Канферэнцыя вынесла рэзалюцыю, каб дамагацца прызнання Канады краінай двухмоўнай, але шматкультурнай. У выніку ў 1971 у Канадзе абвешчана палітыка шматкультурнасці, а ў 1973 створана Кансультатыўная рада па справах шматкультурнасці, якая складалася са 100 асоб — прадстаўнікоў розных этнічных груп Канады, якія ўсе былі прызначаныя ўрадам Канады, ад беларусаў была прызначаная др. [[Раіса Жук-Грышкевіч]] (займала пасаду 7 гадоў). Этнічныя арганізацыі былі незадаволены, што сябры Кансультатыўнай рады па справах шматкультурнасці былі прызначаныя ўрадам, без узгаднення з этнічнымі арганізацыямі, таму ў 1980 у Атаве заснаваная грамадская арганізацыя — ''Canadian Ethnocultural Council — CEC'', што складалася з 36 этнічных арганізацыяўарганізацый. У арганізацыі ''СЕС'' — Канадскай этнакультурнай рады ад ККБК бралі ўдзел [[Янка Сурвіла|Янка]] і [[Івонка Сурвіла|Івонка Сурвілы]], ККБК дагэтуль сябр-заснавальнік ''СЕС''. З часам ''СЕС'' замяніла Кансультатыўная рада па справах шматкультурнасці (''СССМ'').
 
У сакавіку 1989 ЗБК праз ККБК арганізаваная 1-я Канферэнцыя прадстаўнікоў беларускага грамадства Канады, а таксама Канадскага фонду дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі (арганізатар і старшыня Фонду — Івонка Сурвіла). На ўгодкі Чарнобыльскай катастрофы уў красавіку 1990 канадскія ўкраінцы арганізавалі масавую жалобную дэманстрацыю, узяць удзел у якой запрасілі і ККБК, ў часе дэманстрацыі старшыня ККБК выступіў з дакладам «''Aftermath of Chernobyl in Belarus''».
 
У 1991 ККБК арганізаваў 2-ю Канферэнцыю прадстаўнікоў беларускага грамадства Канады, атрымаў на яе, як і на папярэднюю дзяржаўны грант. У 1993 годзе ЗБК, як сябра ЗБС «Бацькаўшчына», пад кіраўніцтвам [[Мікола Ганька|Міколы Ганька]] арганізавала групавую паездку ў Мінск на 1-ы З'езд беларусаў свету. На гэтым З'ездзе выступалі з прывітальнымі прамовамі Старшыні ЗБК і ККБК, яны былі абраныя ў Вялікую раду ЗБС «Бацькаўшчына». У маі 1995 на 2-м Кангрэсе міжнароднай асацыяцыі беларусістаў у Мінску як дэлегат прыняла ўдзел др. Раіса Жук-Грышкевіч з дакладам «''Роля беларускаебеларускай эміграцыі ў Канадзе''». У 1996 ЗБК дала даклад на іншую канферэнцыю ў [[Мінск]]у, арганізаваную ЗБС «Бацькаўшчына» — «''Культура беларускага замежжа — Канада''».
 
== Гл. таксама ==
 
* [[Беларускае слова (2002)]]
 
Радок 25 ⟶ 24:
== Спасылкі ==
* http://www.belaruscanada.org — Афіцыйная старонка Згуртавання беларусаў Канады
 
{{Арганізацыі беларускай дыяспары}}
 
[[Катэгорыя:Беларусы ў Канадзе]]
Радок 30 ⟶ 31:
 
[[be-x-old:Згуртаваньне беларусаў Канады]]
 
{{Арганізацыі беларускай дыяспары}}