Вікіслоўнік: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{сайт |імя = Вікіслоўнік<br />Wiktionary |лагатып = |здымак экрана = |подпіс = |url ...'
(Няма розніцы)

Версія ад 00:55, 17 студзеня 2013

Вікіслоўнік (англ.: Wiktionary) — слоўнік, які вольна папаўняецца. Заснаваны на вікі-рухавіку MediaWiki. Адзін з праектаў фонда «Вікімэдыя».

Вікіслоўнік
англ.: Wiktionary
Выява лагатыпа
URL wiktionary.org
Тып сайта анлайн-слоўнік
Рэгістрацыя апцыянальна
Размяшчэнне сервера
Уладальнік Фонд Вікімедыя
Аўтар Джымі Вэйлз
Пачатак працы 12 снежня 2002
Слоган the free dictionary
Рэйтынг Alexa 474, 523, 494[1] і 502
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У слоўніку ўтрымоўваюцца граматычныя апісанні, тлумачэнні і пераклады слоў. Акрамя таго, у артыкулах можа адлюстроўвацца інфармацыя аб семантычных сувязях слоў. Такім чынам, Вікіслоўнік — спроба аб'яднаць у адным прадукце граматычны, тлумачальны, этымалагічны і шматмоўны слоўнікі, а таксама тэзаўрус.

Лексыкаграфічная канцэпцыя

Дзякуючы ўзаемасувязі паміж рознымі моўнымі раздзеламі Wiktionary, а таксама паміж удзельнікамі слоўнікавага і іншых праектаў «Фундацыі Вікімэдыя», удзельнікі кожнага з іх могуць выкарыстоўваць канцэпцыі, прылады і лексыкаграфічныя матэрыялы, створаныя іх калегамі — носбітамі іншых моў. Падчас прац над рознымі моўнымі раздзеламі слоўніка склалася комплексная канцэпцыя ўнівэрсальнага лексыкаграфічнага рэсурсу, сталая ўпершыню магчымай дзякуючы электронным тэхналогіям. Канцэпцыя мяркуе ў канчатковым выніку поўнае апісанне усіх лексычных адзінак усіх натуральных (і асноўных штучных) моў. Поўнасць апісання азначае наяўнасць звестак аб фанэтыцы, марфалогіі, сынтаксычных і семантычных уласцівасцях адзінкі, аб яе этымалогіі, спалучальнасці і фразэалогіі. Поўнасць і ступень паслядоўнасці рэалізацыі гэтай канцэпцыі можа вар'іравацца ў розных моўных раздзелах праекту.

У кожным моўным раздзеле «тытульная» мова зьяўляецца цэнтральнай — усе артыкулы пішуцца выключна на ёй, акрамя таго, ставіцца мэта даць пераклады слоў і іншых адзінак гэтай мовы на максымальна магчымы лік іншых моў. Словы іншых моў перакладаюцца, як правіла, толькі на гэтую «тытульную» мову. Так, у расійскім Вікіслоўніку для расійскіх слоў даюцца тлумачэнні і пераклады на замежныя мовы, для замежных слоў замест тлумачэнняў даюцца пераклады на расійскую мову.

Пры апісанні марфалогіі робіцца спроба даць максымальна поўную карціну словазмены, уключаючы ўказанне кляса словазмены. У прыватнасці, марфалягічныя звесткі па расійскіх лексэмах даюцца ў адпаведнасці з клясыфікацыяй, прапанаванай А. А. Залізняком.

Тэзаўрус

Вікіслоўнік утрымоўвае наступныя семантычныя адносіны: сынонімы, антонімы, гіпэронімы, гіпонімы, сагіпонімы, халонімы, мэронімы, сугучнікі, амонімы.

Дынаміка развіцця расійскага Вікіслоўніка

Расійскі раздзел Wiktionary быў створаны ўвесну 2004 году. На працягу паўтара гадоў ён практычна не развіваўся, папаўняючыся бессыстэмна, пераважна недабраякасным матэрыялам. Сытуацыя пачала змяняцца ў канцы 2005 — пачатку 2006 гадоў.

У 2006 годзе быў прызначаны першы адміністратар, аб'ём артыкулаў павялічыўся амаль у чатыры разу ў параўнанні з папярэднім годам, створаны магутны інструмэнтар для апісання марфалёгіі, пачала фармавацца развітая сыстэма семантычных катэгорый.

Да восені 2006 году лік артыкулаў у расійскім Вікіслоўніку дасягнуў 10 000; затым, дзякуючы стварэнню бота, які выкарыстоўваў словаспісы іншых раздзелаў Wiktionary для генэрацыі артыкулаў-даўбешак у расійскім раздзеле, за паўтара месяца было дададзена яшчэ каля 70 000 артыкулаў. 7 лістапада 2006 году Вікіслоўнік пераадолеў адзнаку 80 000, а 10 снежня 2006 году была узята важная мяжа — 100 000 артыкулаў. 28 траўня 2007 году расійскі Вікіслоўнік утрымоўваў ужо 120 000 артыкулаў. Лік актыўных удзельнікаў складаў парадку 10.

У адрозненне ад сытуацыі з традыцыйнымі слоўнікамі поўнасць Вікіслоўніка ня можа быць адэкватна ацэненая па фармальным паказчыку колькасці артыкулаў. Аўтаматычны лічыльнік не робіць адрозненняў паміж паўпарожнімі даўбешкамі і сапраўднымі інфарматыўнымі артыкуламі, акрамя таго, ён не ўлічвае сярэднемоўнай і міжмоўную аманімію. Да прыкладу, слоўнікавы ўваход бор лічыцца як адзін артыкул, паміж тым у гэтым артыкуле апісана некалькі аманімічных лексэм расійскай мовы, а таксама аднайменныя лексэмы іншых моў (баўгарскай, татарскай), — у традыцыйных слоўніках гэты матэрыял быў бы аформлены і ўлічаны ў выглядзе некалькіх артыкулаў.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Шаблон:Фундацыя Вікімэдыя

  1. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.