Беларуская цэнтральная рада: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
(удзельнік выдалены)
(выдаленае кароткае апісанне змен)
(удзельнік выдалены)
др (выдаленае кароткае апісанне змен)
Радок 4:
Беларуская цэнтральная рада была створана ў снежні [[1943]] з [[Беларуская рада даверу|Беларускай рады даверу]] пры [[Генеральны камісарыят Беларусі|Генеральным камісарыяце Беларусі]].
 
У БЦР увайшлі 14 чалавек [[Р. Астроўскі]] (прэзідэнт), [[М. Шкялёнак]] (1-ы віцэ-прэзідэнт), [[Ю. Сабалеўскі]] (2-і віцэ-прэзідэнт), [[Ф. Кушаль]] (вайсковыяваенныя справы), [[С. Кандыбовіч]] (фінансы), [[А. Калубовіч]] (справы культуры), [[Павел Свірыд|П. Свірыд]] (юрыдычныя і рэлігійныя справы), С. Каляда (лясная гаспадарка), С. Стаськевіч (прафесійныя справы), А. Сакрат (школьныя справы), П. Орса (сельская гаспадарка), [[Н. Абрамава]], Н. Ганько і інш., якія ўзначальвалі 13 адпаведных раздзелаў.
 
Фармальна гітлераўцы перадалі БЦР кіарўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай, [[Беларуская краёвая абарона|Беларусай краёвай абаронай (БКА)]]. Аднак на месцах адпаведныя аддзелы і надалей заставаліся пад кантролем нямецкіх акруговых камісараў. У акругах арганізоўваліся намесніцтвы ці аддзелы БЦР (не былі створаныя ў Барысаўскай, Ганцавіцкай і Лідскай акругах).
Радок 15:
У сувязі з наступленнем савецкіх войск большасць членаў БЦР перабраліся ў Германію, дзе працягвала сваю дзейнасць. 28 чэрвеня 1944 г. прэзідэнт Р. Астроўскі атрымаў ад нямецкага кіраўніцтва Мінска загад на эвакуацыю ў Кёнігсберг. Пасля кароткага знаходжання ва Усходняй Прусіі супрацоўнікі БЦР, паводле загаду нямецкага кіраўніцтва, былі пераведзены ў Берлін. Яўхім Кіпель пазней згадваў: {{цытата|Улетку 1944 г. беларускае жыцьцё ў Бэрліне было досыць актыўнае: паступова зьяжджаліся ў Бэрлін уцекачы.ю дзеілі арганізацыі беларускія пры Міністэрстве Прапаганды й пры Міністэрстве Ўсходніх Справаў, быў беларускі аддзел пры Арбайтфронце, дзеіў Беларускі камітэт, выходзілі газэты «Раніца» й «Беларускі Работнік» і паступова афармлялася БЦР<ref>Кіпель Я. Эпізоды. — Нью-Ёрк: Выдавецтва газэты «Беларус», 1998. — С. 231.</ref>}}
 
20 ліпеня 1944 г. Міністэрства усходніхўсходніх акупаваных тэрыторый выдала інструкцыю, у якой былі пералічаны «рэальныя задачы і паўнамоцтвы» БЦР.
 
# Барацьба з бальшавізмам шляхам:
Радок 28:
[[24 верасня]] [[1945]] г. на паседжанні XI Пленуму, які прайшоў у вёсцы Эшэрсбекен (каля [[Вюрцбург]]а), усе наяўныя ў Германіі члены арганізацыі ([[Радаслаў Астроўскі]], [[Франц Кушаль]], [[Аўген Калубовіч]], [[Сымон Кандыбовіч]], [[Пётр Орса]], [[Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч|Станіслаў Станкевіч]], [[Васіль Рагуля]], [[Анатоль Шкутка]] (быў уключаны ў склад Рады восенню 1944 г.), [[Мікалай Шчорс]], [[Аляксей Сянькевіч]]) вырашылі прыпыніць дзейнасць БЦР. Двое членаў Прэзідыума БЦР ([[Канстанцін Езавітаў]], [[Мікалай Шкялёнак]]) вясной 1945 г. трапілі ў рукі СССР, а [[Сцяпан Калядка]] добраахвотна выехаў у Савецкі Саюз. Абгрунтаванне такой пастановы было звязанае з тым «каб (...) ня даць бальшавіком магчымасьці выкарыстаць перад заходнімі саюзнікамі фармальна тактычнае супрацоўніцтва з немцамі ў мэтах канчальнага знішчэньня супрацьбальшавіцкага актыву»"<ref>Гардзіенка А. Беларускі кангрэсавы камітэт Амэрыкі (БККА). - Смаленск, 2009. - 428 с., [12] с. іл. - С.18</ref>. XI Пленум БЦР ччасова прыпыніў дзейнасць арганізацыі, але не распускаў яе (пытанне нават не ставілася на галасаванне).
 
У [[1947]] — [[1948]] гг. у дачыненні да членаў БЦР пачалася кампанія дыскрэдытацыі. БЦР і яе прэзідэнт абвінавачваліся ў супрацоўніцтве з нацыстамі, прычым закіды рабілі экс-члены БЦР, якія самі прымалі ўдзел ўу грамадска-палітычным і ваенным жыцці акупаванай Беларусі: [[Барыс Рагуля]] — намеснік прэзідэнта БЦР у Наваградскай акрузе, [[Аўген Калубовіч]], [[Антон Адамовіч]], [[Станіслаў Іосіфавіч Станкевіч|Станіслаў Станкевіч]], [[Франц Кушаль]], [[Янка Станкевіч]].
 
[[30 снежня]] [[1947]] г. [[Радаслаў Астроўскі]] звярнуўся да беларускай эміграцыі ў Германіі, заклікаючы «спыніць усе спрэчкі паміж беларускім актывам» і правесці выбары ў Беларускае цэнтральнае прадстаўніцтва — арганізацыю, якая павінна была аб'яднаць прыхільнікаў БЦР<ref>Астроўскі Р. Беларусы і Беларускі. — Эміграцыя, сьнежань 1947. — 2 с.</ref>. У студзень [[1948]] г. да Радаслава Астроўскага звярнулася група беларускіх дзеячаў ([[Васіль Рагуля]], [[ЮрыЮрый Сабалеўскі]], [[Мікола Шыла]] і інш.) з просьбай аднавіць дзейнасць БЦР. [[9 мая]] [[1948]] г. у Эльвангене быў скліканы XII Пленум БЦР<ref>У Пленуме ўдзельнічалі 48 чалавек: [[Радаслаў Астроўскі]], [[Янка Бекіш]], [[Аляксандр Буглай]], [[Аляксандр Вабішчэвіч]], [[Ксенафонт Вайцяхоўскі]], [[Людвік Галубовіч]], [[Аляксандр Гузоўскі]], [[Сцяпан Дашкевіч]], [[Раіса Евец]], [[Міхаіл Ігнатовіч]], Хведар Ільяшэвіч, Ілля Калько, [[Іван Касяк]], [[Яўхім Кіпель]], Барыс Крыстовіч, Янка Кудрук, Антон Курыловіч, Уладзімір Лазарэвіч, [[Мікалай Лапіцкі]], Нік Лапушынскі, Іван Любачка, Віктар Мелюк, Мікалай Мінкевіч, [[Часлаў Найдзюк]], Алесь Падун, [[Анатоль Плескачэўскі]], ЮрыЮрый Прускі, [[Васіль Рагуля]], Усевалад Родзевіч, Сяргей Розмысл, [[Аляксандр Русак]], [[ЮрыЮрый Сабалеўскі]], Ціхан Селівончык, Уладзімір Сенька, ЮрыЮрый Стукаліч, [[Масей Сяднёў]], [[Павел Свірыд]], Аляксей Сянькевіч, Анатоль Ушал, Віктар Чабатарэвіч, Андрэй Чарэўка, Іван Шакун, [[Сымон Шаўцоў]], Анатоль Шкутка, Марк Шпакоўскі, [[Мікалай Шчорс]], Хведар Шыбут, [[Эмануіл Ясюк]]</ref>, на якім Беларуская цэнтральная рада была абвешчана «выканаўчым і прадстаўнічым на эміграцыі органам незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі». На Пленуме Радаслава Астроўскага пераабралі Прэзідэнтам на чарговы 4-гадовы тэрмін. Першым віцэ-прэзідэнтам БЦР стаў — [[Васіль Рагуля]], другім — [[Мікалай Шчорс]]. Старшынёй Рады міністраў быў абраны [[ЮрыЮрый Сабалеўскі]], сакратаром БЦР — [[Іван Касяк]]<ref>На пасаду першага віцэ-прэзідэнта былі вылучаны 3 кандыдатуры: Васіль Рагуля (19 галасоў), ЮрыЮрый Сабалеўскі (14) і Анатоль Шкутка (7). Мікалай Шчорс набраў 29 галасоў, Анатоль Шкутка - 17 (тут галасаванне ішло за пасаду другога віцэ-прэзідэнта)</ref>.
 
Паслядоўнікі БЦР пасля вайны дзейнічалі ў [[ЗША]], [[Вялікабрытанія|Вялікабрытаніі]] і інш.
 
[[22 кастрычніка]] [[1960]] г. Радаслаў Астроўскі на пленуме ў Саўт-Рыверы быў абраны на пасаду прэзідэнта БЦР на чарговую пяцігадовую кадэнцыю, аднак дзеяч склаў з сябе паўнамоцтвы, заявіўшы на [[Трэці Кангрэс беларусаў Амерыкі|III Кангрэсе беларусаў Амерыкі]] [[23 кастрычніка]] [[1960]] г., што старэйшае пакаленне мусіць пакінуць актыўнае грамадскае жыццё, «каб даць дарогу маладым»<ref>Пратакол III Кангрэсу Бел. АмэрыкіАмерыкі, каторы адбыўся дня 23 кастрычніка 1960 г. у Саўт-РывэрыРыверы ў залі Шакаў, 25 Уайтхэд Авэ а 13:00 пасьляпасля паўдня. Архіў Івана Касяка</ref>.
 
У [[1962]] г. [[Радаслаў Астроўскі]] склаў з сябе паўнамоцтвы прэзідэнта, матываваўшы гэта ўзростам (яму тады споўнілася 75 гадоў) і перадаў іх кіраўніку Выканаўчага органа БЦР [[Аркадзь Арэхва|Аркадзю Арэхва]], які, аднак, неўзабаве моцна захварэў і няне здолеў прыступіць да выканання абавязкаў прэзідэнта. Да 1974 г., пакуль Астроўскі не вярнуўся да актыўнай грамадскай дзейнасці, БЦР не вяла ніякай працы. Прынамсі, не склікалася пленумаў, не праводзілася паседжанняў, не вялося справаводства.
 
[[3 ліпеня|3]] — [[4 ліпеня]] [[1977]] г. прайшоў XVIII-ы Пленум БЦР у рэсорце (доме адпачынку) «Белэйр-Менск» (Глен-Спэй, [[штат Нью-Ёрк]]). У ім удзельнічалі 43 грамадскіх дзеяча з [[ЗША]], якія мелі мандаты-упаўнаважанні ад 16 дэлегатаў: з Аўстраліі (5), Канады (5), Вялікабрытаніі (3), Германіі (3) <ref>Пратакол 18-га Пленуму БЦР, які адбыўся 3 і 4 ліпеня 1977 г. у рэсорце «Белэр-Менск», Злучаныя Штаты Амэрыкі</ref>. Удзельнікі Пленуму рэпрезентавалі Выканаўчы орган БЦР, дэлегатуры ў Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Германіі, Канадзе, а таксама [[Беларускі кангрэсавы камітэт Амерыкі]], аддзелы [[Беларускі вызвольны фронт|Беларускага вызвольнага фронту]] (краёвыя штабы) у Германіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Кліўлендзе, Вініпэге і Таронта, Згуртаванне беларуска-амерыканскіх ветэранаў (галоўны штаб і аддзел у Саўт-Рыверы), беларускія праваслаўныя парафіі ў Саўт-Рыверы, Рычманд-Гіле (Нью-Ёрк), Таронта і Лондане (Вялікабрытанія), Беларуска-амерыканскі грамадска-рэлігійны цэнтр у Саўт-Рыверы і грамадска-рэлігійны цэнтр у Глен-Спей, арганізацыя «Амерыканскія прыхільнікі БЦР». Сваё ўпаўнаважанне на Пленум даслалі Ян і Аліцыя Пятроўскія — як прадстаўнікі сямейнага Беларускага харатыўнага фонду.