Ганна Паўлаўна Зелянкова: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 29:
 
== Выканальніцкая дзейнасць ==
З [[1950]] па [[1963]] Г. П. Зелянкова была таксама мастацкім кіраўніком [[Хор беларускага тэлебачання і радыё|Хору беларускага радыё]]. Пад яе кіраўніцтвам хор стаў першым выканаўцам шматлікіх твораў такіх беларускіх кампазітараў, як [[Нестар Сакалоўскі,|Н. Сакалоўскі]], [[Уладзімір Алоўнікаў|У. Алоўнікаў]], [[Юрый Семяняка|Ю. Семяняка]], [[Генрых Вагнер|Г. Вагнер]], [[Рыгор Канстанцінавіч Пукст|Р. Пукст]] і іншыя. Былі запісаныя і шматкроць выкананы па радыё оперы «[[Кветка шчасця]]» А. Туранкова, «Машэка» і «Марынка» Р. Пукста, «[[Кастусь Каліноўскі, опера|Кастусь Каліноўскі]]» [[Дзмітрый Аляксандравіч Лукас|Дз. Лукаса]], кантаты «Скромны і просты» [[Мікалай Аладаў|М. Аладава]], «Дзень добры, Масква» [[Анатоль Багатыроў|А. Багатырова]], а ў 1962 годзе на грампласцінкі выйшла кантата [[Мікалай Рымскі-Корсакаў|М. Рымскага-Корсакава]] «Свіцязянка».
 
У сакавіку 1963 Г. П. Зелянкова прыняла актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і выкананні ў Мінску 13-й сімфоніі [[Дзмітрый Дзмітрыевіч Шастаковіч|Дз. Шастаковіча]]. Канцэрт выклікаў значны грамадскі рэзананс <ref>[[Віталь Вітальевіч Катаеў|В. В. Катаеў]]. [http://libelli.narod.ru/music/shostakovich/symph13.html «Паміраюць ў Расіі страхі». Аб тым, як у сакавіку 1963 года ў Мінску выконвалі 13-ю сімфонію Шастаковіча]</ref>.