Італія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: га рэгіёну → га рэгіёна, |Тэлефонны код = → |тэлефонны код =, атэнцы → афіняне, таршынём → таршынёй, |Ш using AWB
перанесена ў адпаведны артыкул
Радок 144:
 
Асноўнай палітычнай партыяй у Італіі з'яўляецца Хрысціянская Дэмакратычная партыя Італіі, якая была створана ў [[1945]] годзе. Іншымі значнымі партыямі з'яўляюцца Дэмакратычная партыя Левых (альбо Камуністы за рэформы) і Сацыялістычная партыя. Значную папулярнасць на поўначы набыла ўльтраправая партыя Ліга Поўначы. Маленькімі партыямі ў Італіі з'яўляюцца Сацыяльная Дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя, Ліберальная партыя, і неафашысцкая партыя Італьянскі Сацыяльны Рух.
<!--
 
== Узброеныя сiлы ==
[[Image:Alpini ISAF.jpg|thumb|upright|right|150 px|Альпiйскiя жаўнеры падчас баявой аперацыi]]-->
 
== Дачыненні з Беларуссю ==
Дыпламатычныя дачыненні ўрады ўстанавілі [[13 красавіка]] [[1992]] года. У тым жа годзе ў [[Мінск]]у адчынілася пасольства Італіі, а ў Рыме пачало працаваць консульства Беларусі. У [[1993]] годзе консульства пераўтварылі ў пасольства.
 
У красавіку [[1994]] года ў Італіі пабываў з афіцыйным візітам старшыня ўрада Беларусі [[Вячаслаў Кебіч]]. У Рыме бакі падпісалі сумесную дэкларацыю аб асновах эканамічных адносін. У маі [[2004]] года ў Італіі пабываў старшыня ўрада Беларусі [[Сяргей Сідорскі]].
 
У якасці дабрачыннасці італьянцы забяспечылі медыцынскім абсталяваннем бальніцы ў Мінску, [[Гомель|Гомелі]], [[Столін]]е і [[Мазыр]]ы, а таксама прымаюць на лячэнне і адпачынак дзяцей з зон радыеактыўнага забруджання. У [[2007]] годзе ўрады падпісалі адмысловае пагадненне, датычнае паездак дзяцей. У тым жа годзе ў Італію для аздараўлення было вывезена 21,5 тыс. беларускіх дзяцей, а ў 2008 годзе іх колькасць склала 19,7 тыс. Італьянскія дабрачынныя арганізацыі накіроўваюць у Беларусь грузы з дапамогай і медыкаментамі, ажыццяўляюць рамонт дзіцячых прытулкаў, будуюць паліклінікі і ажыццяўляюць прафесійнае навучанне дзяцей-сірот і дзяцей з адхіленнямі псіхічнага развіцця.
 
У гандлі з Італіяй Беларусь устойліва захоўвае адмоўнае сальда. У [[2008]] годзе ў Беларусі дзейнічала 81 (48 сумесных і 33 замежныя) прадпрыемства з удзелам італьянскага капіталу, што пераважна засяродзіўся ў тэкстыльнай і мэблевай вытворчасці.
 
У красавіку [[2009]] года Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Рыме з старшынёй італьянскага ўрада [[Сільвіа Берлусконі]]. У канцы лістапада 2009 спадар Берлусконі наведаў Мінск і правёў перамовы з кіраўніцтвам краіны.
 
{{зноскі}}
 
== Гл. таксама ==
* [[Беларуска-італьянскія адносіны]]
* [[Гісторыя Таранта]]
* [[Прыродна-рэсурсны патэнцыял Італіі]]