Беларуская вайсковая камісія: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
лінкі
др лінк
Радок 9:
Гэты праект быў пераданы польскаму галоўнаму камандаванню, але рэальных крокаў да яго ажыццяўлення не рабілася да кастрычніка 1919. Тымчасам, набор і фарміраванне ў жніўні—верасні 1919 на беларускіх тэрыторыях, акупаваных польскім войскам, [[Беларуска-Літоўская дывізія|Беларуска-Літоўскай дывізіі]], нягледзячы на яе назву, праводзіўся не дзеля ажыццяўлення гэтага праекту, а дзеля ўзмацнення ўласна польскага войска.
 
Дэкрэт Пілсудскага (22.10.1919) пацвердзіў склад і паўнамоцтвы Камісіі (Аляксюк, палк. Канапацкі, [[С. А. Рак-Міхаўлоўскі]], штабс-кап. Кушаль, палк. Якубоўскі, Мурашка, Аўсянік, Прушынскі, штабс-кап. Якубецкі), яе сталае месца быцця (Мінск) і фарміраванне беларускага войска пад назвай "беларускіх нацыянальных аддзелаў" у [[Слонім]]е пад камандаваннем сябра Камісіі палкоўніка Канапацкага. Польскім афіцэрам і салдатам беларускай нацыянальнасці было дазволена пераходзіць у беларускія часці. Апроч гэтага, дазвалялася арганізацыя пры Варшаўскай школе падхаружых беларускага ўзводу з ахвотнікаў з сярэдняй адукацыяй, дзеля падрыхтоўкі беларускіх афіцэрскіх кадраў. Аднак, колькасны склад беларускага войска быў скарочаны да двух [[батальён]]аў.
 
У снежні 1919 у Мінску Камісія пачала працу дзеля ажыццяўлення гэтага дэкрэта, і адразу сутыкнулася з сістэматычным палітычным і адміністрацыйным процідзеяннем акупацыйнай адміністрацыі, якая была пад моцным уплывам польскай "эндэцыі" (нацыянал-дэмакратычнай партыі).