Полацкі летапіс: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Полацкі летапіс''' — [[летапіс]], існаванне якога ''гіпатэтычна дапускаецца'' радам гісторыкаў, але які не захаваўся. Мог быць складзены ў [[Полацк]]у ў 12 ст. На думку [[С. М. Салаўёў|С. М. Салаўёва]], [[У. Ц. Пашута|У. Ц. Пашуты]], [[Л. В. Аляксееў|Л. В. Аляксеева]], урыўкі з гэтага летапісу ёсць у [[Кіеўскі летапіс|Кіеўскім летапісе]].
 
На думку прыхільнікаў гіпотэзы, на карысць існавання такога летапісу сведчыць апавяданне ў Кіеўскім летапісе (пад [[1159]]) пра вяртанне на полацкі сталец, раней выгнанага палачанамі кн. [[Рагвалод-Васіль Барысавіч|Рагвалода-Васіля Барысавіча]]. Апавяданне складзенае відавочцам, з яркімі дэталямі. Другім [[доказ]]ам з'яўляецца фрагмент (пад [[1180]]) з [[Іпацьеўскі летапіс|Іпацьеўскага спісу]] пра паход кіеўскіх, чарнігаўскіх і полацкіх князёў сумесна з наўгародцамі пад [[Друцк]], залежны ад смаленскіх князёў (тымчасова смаленскім кн. быў [[Давыд Расціславіч Смаленскі|Давыда Расціславіча]]). Пра мясцовы, полацкі запіс сведчыць дэталізацыя — дакладная дата падзеі, падрабязны пералік князёў.
 
Пра існаванне летапісання ў Полацку наогул паведамляў [[В. М. Тацішчаў]] (пач.пачатак [[18 стагоддзе|XVIII ст.]]), які ў сваёй працы «Гісторыя Расійская» узгадваў пра [[спіс, тэкст|спіс]], які належаў пецярбургскаму архітэктару [[П. Яропкін]]у, і дзесяць разоў спасылаўся на змест спісу, які, аднак, не дайшоў да нашых дзён — загінуў падчас пажараў у Маскве ў 1812 г. Гісторык выпісаў толькі некаторыя фрагменты, у т.л. летапісны артыкул 1217 г., пра астатняе В. М. Тацішчаў заўважыў: ''«…много о полоцких, витебских и других князей писано, токмо я не имел времени всего выписать и потом не достал…»''<ref>Татищев В. Н. … С. 269.</ref>.
 
Магчыма, што ў Полацкай зямлі было створана, а потым трапіла ў Кіеў і «Паданне аб Усяславічах», зафіксаванае ў [[Лаўрэнцьеўскі летапіс|Лаўрэнцьеўскім спісе]] пад 1128 годам. На думку [[Ю. А. Заяц|Ю. А. Зайца]], яно з'яўляецца пераказам тэксту гістарычнай песні, пашыранай на тэрыторыі Полаччыны ў кан. 11 — пач. 12 ст.