Наша Ніва (1906): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: (1913)| → , 1913| (2), Зыгмунт → Зігмунт, Уладысла → Уладзісла, ызвольн → ызваленч (2), Вялікага княства Літоўскага → Вя using AWB
Радок 21:
Газета друкавала вершы, нарысы, мастацкую прозу, навукова-папулярныя артыкулы, мела рубрыкі «У Думе і каля Думы», «Паштовая скрынка» і інш. Тэматыка, змест і характар падачы матэрыялаў мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі і складу рэдакцыі.
 
У 1906—07 шмат месца займалі матэрыялы агітацыйнага і крытычнага зместу. Адкрытая крьггыка царызму і агітацыя на барацьбу за дэмакратычныя рэформы (цыкл артыкулаў 1907 [[Я. Колас]]а пад псеўдаімам Марцін «Дума і народ», «Партыі ў Думе» і інш.) пасля разгону 2-й Дзяржаўнай думы (чэрвень 1907) не знікала са старонак газеты, але набыла больш памяркоўны асветніцкі харакгар. «Наша ніва» пераарыентавалася на абарону адраджэнскіх ідэалаў Беларусі, мірнага і паступовага прагрэсу праз дэмакратызацыю цэнтральных і мясцовых органаў улады, выступала за стварэнне ўрада, адказнага перад парламентам, выбранага шляхам усеагульнага, роўнага і прамога галасавання, за ліквідацыю рэшткаў прыгонніцтва, рэарганізацыю сельскай гаспадаркі (развіццё сялянскага землеўладання, фермерскай гаспадаркі), культурна-нацыянальную аўтаномію, развіццё адукацыі, друку і кнігавыдання на роднай мове. Пад уплывам сацыяльна-эканамічнай праграмы БСГ «Наша ніва» заставалася выданнем, арыентаваным на абарону правоў і свабод беларускага працоўнага народа, крытыкавала палітыку П. Сталыпіна, асуджала рэпрэсіі супраць удзельнікаў вызвольнагавызваленчага руху, выкрывала дзяржаўную эксплуатацыю сялянства, прапаганду і правакацыі чарнасоценных палітычных груповак. У шэрагу артыкулаў і нататкаў абгрунтоўвала неабходнасць супрацоўніцтва беларусаў з нацыянальнымі меншасцямі на аснове раўнапраўя і асветы на роднай мове. «Наша ніва» выступала супраць шавінізму польскіх абшарніцка-клерыкальных колаў, асвятляла сацыяльнае бяспраўе сялян-беднякоў, рабочых, эмігрантаў у Еўропе і ЗША. Калі рэдактарам стаў [[Я. Купала]], газета адмовілася ад прапаганды хутароў, даказвала бесперспекгыўнасць для малазямельнага сялянства сталыпінскай аграрнай палітыкі, акцэнтавала ўвагу на спецыфічных умовах Беларусі, дзе з нацыянальнай праблемай звязана «справа сялянская і справа работніцкая». Выкрывала імперыялістычную сутнасць І сусветнай вайны.
 
Важнае месца на яе старонках займалі праблемы вясковага самакіравання, нар. адукацыі, этычнай культуры, экалогіі [арт. Мацея Крапіўкі (Цёткі) «Як нам вучыцца», Гмырака «Жыла, жыве і будзе жыць!», «Мова ці гугарка», «Якой нам трэба школы?», «Аб вясковай інтэлігенцыі», «Земства і воласць» і інш.]. Шмат увагі аддавала папулярызацыі прыродазнаўчых, эканам., с.-г. і прававых ведаў. Друкавала практычныя рэкамендацыі па земляробстве, жывёлагадоўлі, агародніцтве, выхаванні дзяцей.
Радок 31:
На старонках газеты складваліся лексічныя і граматычныя нормы новай беларускай літаратурнай мовы. У палемічных артыкулах, памфлетах і вершах выкрывалася антыбеларуская палітыка польскіх і расійскіх шавіністаў, антыбеларускі кірунак рэакцыйнага друку («Минское слово», «Северо-Заладная жизнь», «Виленскнй вестник» і інш.). Газета прапагандавала здабыткі іншанацыянальных культур, змяшчала ў перакладзе на беларускую мову творы [[Э. Ажэшка|Э. Ажэшкі]], [[А. Міцкевіч]]а, [[У. Сыракомля|У. Сыракомлі]], [[Марыя Канапніцкая|М. Канапніцкай]], [[Ю. Славацкі|Ю. Славацкага]], [[С. Жаромскі|С. Жаромскага]], [[Т. Шаўчэнка|Т. Шаўчэнкі]], В. Стафаніка, [[Л. Талстой|Л. Талстога]], [[А. Чэхаў|А. Чэхава]], [[М. Горкі|М. Горкага]], У. Караленкі, В. Брусава, урыўкі з артыкулаў В. Бялінскага; адзначала юбілеі Л. Талстога, [[М. Гогаль|М. Гогаля]], Т. Шаўчэнкі, Ю. Славацкага, [[Ф. Шапэн]]а, [[Ч. Дарвін]]а.
 
Апублікаваныя ў ёй даследаванні — аўтарытэтныя крыніцы па агульнай гісторыі, гісторыі літаратуры, этнаграфіі, мастаціве, гісторыі нацыянальна-вызвольнагавызваленчага руху, рэлігіязнаўстве. Сярод іх — ананімны артыкул «Сымон Канарскі», нарысы А. Пагодзіна «Уладыслаў Сыракомля», Д. Дарашэнкі «Беларусы і іх нацыянальнае адраджэнне», [[Р. Зямкевіч]]а «Адам Ганоры Кіркор», [[Власт]]а (В. Ластоўскага) «Аб беларускім местачковым і вясковым хатнім рамясле», «3 мінуўшчыны гораду Быхава», «10-летні юбілей літоўскага друку», «Хроніка Вялікага княства Літоўскага». У «Нашай ніве» ўпершыню апублікавана манаграфія В. Ластоўскага «Кароткая гісторыя Беларусі» (1910).
 
== Пераследаванні і рэпрэсіі ==
Радок 61:
 
== Спасылкі ==
 
* [http://adradjency.narod.ru/nashaniusky/nasha_niva.html «НАША НІВА»]